Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 1415 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Перамога прадпрымальнікаў
12:51, 14/05/2003

Арэндная плата за гандлёвыя месцы ў гандлёвым цэнтры “Купалаўскі” зьніжаная на 30 адсоткаў. Замест 150 эўра, якія прадпрымальнікі плацілі штомесяц за адзін квадратны месяц, арэндная плата будзе складаць 105 эўра.

За некалькі апошніх месяцаў сытуацыя на адной з самых вядомых выставаў-продаж Менску – “Гандлёвы цэнтар “Купалаўскі” рэзка пагоршылася. Праз занадта высокую арэндную плату за гандлёвыя месцы, якое прадпрымальнікі апынуліся ня ў стане аплочваць, праз нізкую пакупніцкую здольнасьць, за некалькі апошніх месяцаў вызвалілася каля 20 адсоткаў гандлёвых месцаў. З 117 гандлёвых месцаў былі кінутыя 24.

Прадпрымальнікі неаднаразова спрабавалі выправіць становішча, спрабуючы наладзіць дыялёг з адміністрацыяй гандлёвага цэнтру. Але ўсе спробы былі безвыніковымі. Існаваньне гандлёвага цэнтру “Купалаўскі” стала пад пагрозаю. Астатнія прадпрымальнікі сур’ёзна задумаліся пра пошук новых гандлёвых плошчаў з больш нізкай арэнднай платай.

У канцы красавіка прадпрымальнікі выставы зьвярнуліся па дапамогу ў РАА “Прыватная ўласнасьць”. Быў складзены ліст-зварот з практычнымі прапановамі па нармалізацыі сытуацыі на выставе. У прыватнасьці, арэндную плату прапаноўвалася зьнізіць на 50 адсоткаў. Таксама выказваліся прапановы, якія маглі б выправіць сытуацыю на “Купалаўскім” у будучыні.

Пад лістом падпісаліся ўсе прадпрымальнікі, якія засталіся на выставе. Леанід Малахаў, сустаршыня РАА “Прыватная ўласнасьць” і Кацярына Чыжык, старшыня Рады па дробным бізнэсе й гандлі пры Беларускім зьвязе прадпрымальнікаў, перадалі ліст ў тры інстанцыі: першаму намесьніку старшыні Менгарвыканкаму Ярохіну Н.М., старшыні ўпраўленьня прадпрымальніцтва Менгарвыканкаму Каліноўскаму А.А. і генэральнаму дырэктару УП “Менскі аптовы рынак”. 13 траўня прайшло паседжаньне камісіі, створанай адмыслова для вырашэньня гэтай праблемы. У выніку было прынятае рашэньне зьнізіць арэндную плату.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: