Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 1415 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Апазыцыянэра аштрафавалі за міліцэйскае свавольства
13:28, 14/05/2003

Зьбіты супрацоўнікамі міліцыі актывіст апазыцыі Антон Кішкурна аштрафаваны на 10 базавых велячыняў (140 тысячаў рублёў). Разгляд справы А.Кішкурны, сына кіраўніка менскай гарадзкой рады Партыі БНФ Уладзімера Кішкурны, завяршыўся 13 траўня ў судзе Савецкага раёну сталіцы. Пацярпелы, аднак, будзе дабівацца пачатку крымінальнай справы адносна намесьніка начальніка РАУС Савецкага раёну Менску палкоўніка Яўгена Гуранкова, якога А.Кішкурна абвінавачвае ў нанясеньні яму цяжкіх целавых пашкоджаньняў, паведамляе БелаПАН.

19-гадовы А.Кішкурна быў затрыманы 26 сакавіка каля будынку суда Савецкага раёну сталіцы, дзе ў той час праходзіў працэс над ягоным бацькам, арганізатарам акцыі апазыцыі ў Дзень Волі. Пры затрыманьні Антону зламілі правую руку, разьбілі губу й нос, пашкодзілі ніжнюю сківіцу. Маладога чалавека выцягнулі з бацькоўскай аўтамашыны, якая стаяла каля памяшканьня суда. Паводле супрацоўнікаў міліцыі, ён адмовіўся прад’явіць дакумэнты. Некалькі гадзінаў А.Кішкурна правёў у Савецкім РАУС, пасьля чаго яго даставілі ў менскі гарадзкі шпіталь №6, дзе судова-мэдычныя экспэрты зафіксавалі факты пабояў. Тым не менш А.Кішкурна атрымаў позву ў суд Савецкага раёну. Яго абвінавацілі паводле артыкулу 166 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях (непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі).

27 сакавіка адвакат Сяргей Цурко, які прадстаўляў інтарэсы А.Кішкурны, заявіў хадайніцтва аб пераносе працэсу ў сувязі з траўмай А.Кішкурны, а таксама ў сувязі з падачай скаргі ў пракуратуру Савецкага раёну на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі. Разгляд судовай справы завяршыўся толькі 13 траўня, пасьля некалькіх пераносаў паседжаньняў суда, а таксама допытаў сьведак здарэньня, у тым ліку палкоўніка Я.Гуранкова. "Мы будзем абскарджваць рашэньне суда ў пракуратуру Савецкага раёну, - паведаміў адвакат С.Цурко ў інтэрвію БелаПАН. – Трэба дабівацца распачынаньня крымінальнай справы адносна намесьніка начальніка Савецкага РАУС”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: