Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Надзвычайны й Паўнамоцны амбасадар Беларусі ў ЗША, экс-міністар замежных справаў Міхаіл Хвастоў вылятае сёньня ў Вашынгтон, паведамілі “Интерфаксу” ў беларускім замежнапалітычным ведамстве. Хвастоў быў прызначаны амбасадарам Беларусі ў ЗША і амбасадарам ў Мэксыцы 21 сакавіка сёлетнега году.
Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі – БНФ Валеры Буйвал, ноччу вандаламі было зруйнавана 10 крыжоў на могілках ахвяраў рэпрэсіяў і моцна пашкоджаны (зьбітая вярхняя пліта) памятны знак “Ад народа Злучаных Штатаў Амэрыкі”.
Крышнаіты лічаць, што аўтары падручніка па грамадазнаўству, у якім, на іх думку, непраўдзіва апісаная дзейнасьць канфэсіі, пазьбегнуць пакараньня. Гаворка ідзе аб навучальным дапаможніку для 11 клясы “Чалавек у сьвеце культуры” па курсу “Чалавек, грамадзтва й дзяржава”. Кніга напісаная Тамарай Алпаевай, Аленай Бяляевай і Рыгорам Васілевічам, адрэдактаваная доктарам філязофіі Юрыем Харыным і выпушчаная выдавецтвам “Народная асьвета” ў 2002 годзе. На думку крышнаітаў, на старонках 112-118 падручніка пададзеная "недакладная інфармацыя, якая тыражуецца і закранае гонар, годнасьць і рэлігійныя пачуцьцці вернікаў”.
22-24 траўня 2003 году ў Беларусі будзе знаходзіцца зь візытам дэлегацыя экспэртаў Міністэрства замежных справаў Каралеўства Саўдаўская Аравія на чале зь генэральным дырэктарам Дэпартамэнту двухбаковых эканамічных зносінаў Саўдаўскай Аравіі д-рам Самі бен Абдалой Аль Салехам.
Сусьветны ўрад 12:58, 15/05/2003, Хведар Бурлацкі, старшыня навуковай рады па паліталёгіі РАН, Известия
Хто памятае пра тыя часы, калі Амэрыка трымалася ізаляцыянізму. Апошняе, што захавалася ў сьвядомасьці нашага пакаленьня – гэта настойлівыя прапановы Джозэфа Кенэдзі, у той час амбасадара ЗША ў Англіі, не ўступаць у другую сусьветную вайну: “Няхай фашысты й камуністы забіваюць адзін аднога, гэта на карысьць Амэрыцы”. Так пісаў ён Франкліну Рузвэльту....
Ва Ўзбэкістане скандал: зьняты з пасады генэральны дырэктар дзяржаўнай тэлевізіі Ахматжон Ібрагімаў. У рэпартажы аб нарадзе ў Ташкенце кіраўнікоў Эўрапейскага банка рэканструкцыі й разьвіцьця камера журналіста на 2-3 секунды спынілася на твары... сьпячага прэзыдэнта Іслама Карымава. Пры чым у той момант, калі галава банку Жан Лемьер публічна крытыкаваў лідэра Ўзбэкістану за парушэньні правоў чалавека. Матэрыял трапіў у этыр – і Ібрагімаву прапанавалі сысьці “па-добраму”.
У выпадку разьмяшчэньня на тэрыторыі Польшчы новых воінскіх кантынгентаў НАТО Беларусь прыме “адпаведныя меры”. Пра гэта заявіў міністар абароны генэрал-палкоўнік Леанід Мальцаў 14 траўня ў Барысаве на сэмінары для кіраўнікоў рэспубліканскіх СМІ.
Больш за 100 беларускіх прадпрыемстваў удзельнічаюць у сумесных з Расеяй праграмах мадэрнізацыі савецкага ўзбраеньня. Пра гэта заявіў на сустрэчы з журналістамі ў Нацыянальным прэс-цэнтры кіраўнік расейскай дэлегацыі на выставе "MILEX-2003", намесьнік старшыні Камітэту Расейскай Фэдэрацыі па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве Ўладзімер Паляшчук. У ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве Расеі доля Беларусі, на яго думку, калі параўноўваць з іншымі краінамі СНД, самая значная. А мадэрнізацыя ўзбраеньня, лічыць Уладзімер Паляшчук, “на бліжэйшыя 5-10 гадоў будзе складаць львіную долю паслугаў ваенна-тэхнічнага характару ў сьвеце”.
Гарадзенскі ўнівэрсытэт адмовіўся ад бясплатнага рызографа, якія яму перадавала грамадзкае аб’яднаньне “Ратуша”. Саму “Ратушу” за рызограф могуць закрыць. З унівэрсытэтам была дамоўленасьць аб перадачы рызографа, і падрыхтаваныя адпаведныя дакумэнты. Але нечакана ўнівэрсытэцкі юрыст Аляксандар Васіленка паведаміў, што рызограф яны ня возьмуць. Паводле яго, так загадаў прарэктар Яўген Роўба.
На дадзены час ніякіх прававых асноваў для стварэньня адзінага беларуска-расейскага войска “саюзнай дзяржавы” не існуе. Пра гэта заявіў міністар абароны генэрал-палкоўнік Леанід Мальцаў 14 траўня ў Барысаве на сэмінары для кіраўнікоў рэспубліканскіх СМІ “Роля сродкаў масавай інфармацыі ў сучасным ваенным супрацоўніцтве Рэспубліцы Беларусь”.
Восем актывістаў Маладога Фронту выйшлі на Кастрычніцкую плошчу Менску зь бел-чырвона-белымі сьцягамі й транспарантамі, дэманструючы нязгоду з рэфэрэндумам 1995 году, у выніку якога была зьмененая дзяржаўная сымболіка Беларусі, а расейскай мове нададзены статус другой дзяржаўнай. Маладафронтаўцы разгарнулі ў цэнтры Кастрычніцкай плошчы бел-чырвона-белыя сьцягі й транспаранты з надпісам «Не – рэфэрэндуму, не – акупацыі!». У выніку ўдзельнікаў пікету Зьмітра Дашкевіча і Алеся Тарасевіча затрымалі. Пазьней затрыманых арыштавалі ў Цэнтральным судзе Менску. Судзьдзя Наталя Вайцеховіч разгледзіла за паўгадзіны справы маладафронтаўцаў. Зьмітра Дашкевіча яна пакарала арыштам на 10 сутак, Алеся Тарасевіча – арыштам на трое сутак.
Увесь спэктар вырабляемага ў Расеі ўзбраеньня на выставе «MILEX-2003» у Менску прадставіла карпарацыя «Рособоронэкспорт». З рашэньня ўраду Расейскай Фэдэрацыі «Рособоронэкспорт» выступіў арганізатарам адзінай расейскай экспазыцыі. Сярод узораў ваеннай тэхнікі, зь якімі могуць азнаёміцца наведвальнікі, -- франтавы зьнішчальнік МіГ-29СМТ, бронетранспартэры БТР-80А, БТР-90, танкі Т-90С і Т-80У, варыянты мадэрнізацыі тэхнікі савецкай вытворчасьці, разнастайнае радыёэлектроннае абсталяваньне.
У нумары за 30 красавіка “Вечерний Минск” паведамляў, што Аляксандар Лукашэнка зьбіраецца заслухаць справаздачу ўраду аб працы народнай гаспадаркі за першы кварталь бягучага году. Такую інфармацыю газэце далі ў прыёмнай Генадзя Навіцкага. Але, як высьвятлілася, у апошні момант справаздачу адмянілі, і Савет Міністраў будзе здаваць экзамен кіраўніку дзяржавы ўжо па выніках працы за паўгода.
Гомельскі аблвыканкам не гатовы даць бясплатнае жыльлё дактарам, запрошаным для працы ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры радыяцыйнай мэдыцыны і экалёгіі чалавека, які адкрыўся ў Гомлі.
Беларускі фонд сацыяльнай абароны былых вайскоўцаў (БФСАБВ) выступіў з прапановаю прыцягнуць для кадравага забесьпячэньня ідэалягічнай працы прафэсійна падрыхтаваных у гэтым пляне вайскоўцаў запасу, якія ўжо маюць досьвед правядзеньня такой працы і не патрабуюць для гэта пэўнай адмысловай падрыхтоўкі.
Украіна з 14 траўня ўвяла папярэднія антыдэмпінгавыя меры адносна імпарту запалак паходжаньнем з Расеі й Беларусі тэрмінам на 120 дзён. Як гаворыцца ў рашэньні міжведамственнай камісіі па міжнародным гандлі, памер стаўкі пошліны на ўвоз для расейскіх запалак ўсталяваны на ўзроўні 8,8%, аднак прадукцыя ЗАТ "Плитспичпром" (Балабанава) абкладацца пошлінай ня будзе. Для беларускіх вытворцаў памеры значна вышэй: ЗАТ "Пінскдрэў" - 31,8%, "Барысаўдрэў" - 68,7%, іншых вытворцаў - 95,7%. Згодна рашэньню, папярэдняя пошліна спаганяецца ў адсотках ад мытнага кошту тавараў, якая разьлічваецца ў адпаведнасьці з базіснымі ўмовамі пастаўкі DAF - мяжа Ўкраіны.
Па стану на 30 красавіка запазычанасьць па заробнай плаце ў агуле па краіне склала 44.224,8 млн рублёў, ці 7,1% да фонду заробку за красавік. Як паведамляе сайт praca.by, лідзіруе Менская вобласьць – 11.138,7 млн рублёў. Самыя высокія пазыкі па заробку па-ранейшаму захоўваюцца ў сельскагаспадарчай галіне – 32.708,0 млн рублёў. Таксама высокія паказчыкі несвоечасовай выплаты заробку ў будаўніцтве (1571,5 млн руб.) і прамысловасьці (9019,9 млн руб.).
30 красавіка выканаўчая рада дырэктараў МВФ апублікавала падрабязную справаздачу аб асноўных аспэктах эканамічнай палітыкі Беларусі й даклад “Рэспубліка Беларусь: выбраныя аспэкты”. Такія дакумэнты зьяўляюцца своеасаблівай справаздачай фонду аб працы з адным з сваіх сяброў. У адрозьненьне ад пасланьняў, якімі ў апошні час нас корміць беларуская ўлада, аналітыка ад МВФ больш прафэсіянальная й шчырая.
Запазычанасьць Беларусі за мінулыя гады за імпартаваныя энэргарэсурсы складае 190,9 млн даляраў. У тым ліку пазыка за прыродны газ -- 148,4 млн даляраў, за электраэнэргію - 42,5 млн даляраў. Пра гэта паведаміў у аўторак на паседжаньні прэзыдуюму ўраду міністар энэргетыкі Ўладзімер Сямашка.
Зьмененыя памеры дзяржаўных дапамогаў сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы й сацыяльнай абароны, з 1 траўня па 31 ліпеня 2003 году іх выплата будзе адбывацца па-новаму, бо памеры дапамогі павялічаныя ў сярднем на 10 адсоткаў. У прыватнасьці, адзіначасовая дапамога ў связі з нараджэньнем дзіцёнка зараз складае 197600 рублёў, адзіначасовая дапамога жанчыне, якая стала на ўлік у мэдычных установах да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасьці, -- 98800 рублёў.
Вечарам 13 траўня ў зялёнай зоне Жодзіна (Менская вобласьць), разьмешчанай уздоўж аўтамабільнай трасы Ворша-Менск, адбыўся несанкцыянаваны мітынг жыхароў гораду з удзелам мясцовых і барысаўскіх актывістаў руху ЗУБР, а таксама вядомага грамадзкага дзеяча, дэпутата мясцовага Савету двух папярэдніх скліканьняў Аляксандра Ваўчаніна. Удзельнікі акцыі выступілі супраць таго, што камунальныя службы па ўказаньні ўладаў пачалі ў гэтым месцы вырубку дрэваў, у тым ліку 20-гадовых соснаў. Мэта вырубкі --разьмесьціць на выезьдзе з гораду ў бок сталіцы прыдарожныя шапікі й карчмы, перадае БелаПАН.
Аляксандар Лукашэнка назваў “непрымальным” той факт, што ў “10-мільённай краіне амаль 7 млн. людзей жывуць за кошт іншых”. Як паведамілі “Росбалту” ў прэс-службе беларускага лідэра, пра гэта Лукашэнка заявіў у сераду ў Менску на нарадзе па пытаньнях упарадкаваньня сацыяльных ільготаў і аказаньня сацыяльнай падтрымкі насельніцтву.
Доччыны таварыствы й арганізацыі ААТ “Газпром", якія маюць фінансавыя патокі на тэрыторыі Беларусі, павінны ў двухмесячны тэрмін завяршыць перахд на банкаўска-фінансавае абслугоўваньне ў ААТ “Белгазпрамбанк”, паведамілі БелаПАН у прэс-службе “Белгазпрамбанку”.
Прадпрыемствы Мінсельгасхарчу Беларусі з пачатку бягучага году паставілі ў Маскву харчаваньня на 23 млн. даляраў ЗША, што складае адну чвэрць гадавога аб’ёму заплянаваных экспартных паставак у дадзены рэгіён.
Пра новы беларускі кінапраект – стварэньне мастацкага фільма “Радавыя” – 14 траўня Аляксандру Лукашэнку даклалі намесьнік кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Алег Пралескоўскі й міністар культуры Леанід Гуляка. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.