Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 1516 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Больш за 100 беларускіх прадпрыемстваў мадэрнізуюць разам з Расеяй савецкае ўзбраеньне
10:51, 15/05/2003

Больш за 100 беларускіх прадпрыемстваў удзельнічаюць у сумесных з Расеяй праграмах мадэрнізацыі савецкага ўзбраеньня. Пра гэта заявіў на сустрэчы з журналістамі ў Нацыянальным прэс-цэнтры кіраўнік расейскай дэлегацыі на выставе "MILEX-2003", намесьнік старшыні Камітэту Расейскай Фэдэрацыі па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве Ўладзімер Паляшчук. У ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве Расеі доля Беларусі, на яго думку, калі параўноўваць з іншымі краінамі СНД, самая значная. А мадэрнізацыя ўзбраеньня, лічыць Уладзімер Паляшчук, “на бліжэйшыя 5-10 гадоў будзе складаць львіную долю паслугаў ваенна-тэхнічнага характару ў сьвеце”.

Паводле Ўладзімера Паляшчука, вельмі пасьпяхова разьвіваецца беларуска-расейскае супрацоўніцтва ў сфэры оптыка-электроннага абсталяваньня. Карпарацыя “Рособоронэкспорт” рэалізавала шэраг кантрактаў на пастаўку ў трэція краіны расейскай бранетэхнікі, укамплектаванай беларускімі аптычнымі прыборамі новага пакаленьня. Ёсьць патэнцыял у сумеснага прадпрыемства сродкаў радыёсувязі. Іх плянуецца выкарыстоўваць у распрацоўваемых беларускай абаронкай аўтаматызаваных сыстэмах кіраваньня войскамі й зброяй, а таксама для тэхнічнага забесьпячэньня нашага войска сродкамі мабільнай радыёсувязі тыпу “Акведук”. Адным з прыкладаў узаемавыгоднай інтэграцыі Ўладзімер Паляшчук назваў мадэрнізацыю ЗРК "Пячора", праведзеную Міждзяржаўнай фінансава-прамысловай групай “Абарончыя сыстэмы”, куды ўваходзяць 24 расейскія і 3 беларускія прадпрыемствы. Сумесны варыянт мадэрнізацыі - ЗРК "Пячора-2М" – нядаўна перамог у міжнародным тэндэры ў адной з блізусходніх краінаў.

Як адзначыў Уладзімер Паляшчук, эфэктыўнасьць ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі й Расеі павінна ўзрасьці па меры фармаваньня адзінай абарончай замовы дзьвюх краінаў і распрацоўкі сумесных праграмаў узбраеньня.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: