Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Доччыны таварыствы й арганізацыі ААТ “Газпром", якія маюць фінансавыя патокі на тэрыторыі Беларусі, павінны ў двухмесячны тэрмін завяршыць перахд на банкаўска-фінансавае абслугоўваньне ў ААТ “Белгазпрамбанк”, паведамілі БелаПАН у прэс-службе “Белгазпрамбанку”.
У “Белгазпрамбанку” адзначылі, што такіх прадпрыемстваў у Беларусі няшмат, але яны займаюць лідыруючыя пазыцыі ў сваіх сфэрах. У адпаведнасьці з распараджэньнем, пры заключэньні кантрактаў на пастаўку ў Беларусь прыроднага газу разьлікі з прадпрыемствамі паліўна-энэргетычнага комплексу, уключна з “Белтрансгазам”, плянуецца ажыцьцяўляць праз “Белгазпрамбанк”.
З прыцягненьнем “Белгазпрамбанку” будзе ажыцьцяўляцца ўкараненьне новых схемаў разьлікаў зь беларускім бокам пры рэалізацыі новых інвэстыцыйных праектаў “Газпрома” і яго доччыных арганізацыяў на тэрыторыі Беларусі. Акрамя гэтага, дэпазітарныя і іншыя паслугі “Белгазпрамбанку” рэкамэндавана выкарыстоўваць пры распрацоўцы й рэалізацыі праекту па стварэньні ў Беларусі акцыянэрнага таварыства па транспартыроўцы й пастаўцы газу.