Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Зьніжаная запазычанасьць за імпарт энэргарэсурсаў 11:18, 15/05/2003
Запазычанасьць Беларусі за мінулыя гады за імпартаваныя энэргарэсурсы складае 190,9 млн даляраў. У тым ліку пазыка за прыродны газ -- 148,4 млн даляраў, за электраэнэргію - 42,5 млн даляраў. Пра гэта паведаміў у аўторак на паседжаньні прэзыдуюму ўраду міністар энэргетыкі Ўладзімер Сямашка.
У.Сямашка нагадаў, што паўтара гады таму краіна павінна была пастаўшчыкам энэргарэсурсаў 313,7 млн даляраў. У.Сямашка заявіў, што ў 2003 годзе бягучыя пастаўкі аплочваюцца цалкам і пры гэтым скарачаецца запазычанасьць за мінулыя гады. У прыватнасьці, паводле інфармацыі міністра, у красавіку ў Беларусь было пастаўлена прыроднага газу на 54,6 млн даляраў, а заплочана 72,9 млн даляраў. У агуле з пачатку году пазыка за газ зьнізілася на 27,3 млн даляраў, сказаў У.Сямашка. Ён таксама паведаміў, што пазыка “Газпрому” за красавік зьнізілася з 21 да 6,9 млн даляраў.
Паводле міністра, узровень аплаты за пастаўкі электраэнэргіі з пачатку году склаў 119,7%, што дазволіла скараціць запазычанасьць за іх на 11,5 млн даляраў.
Разам з тым, У.Сямашка канстатаваў, што міністэрства й ведамствы не выконваюць зацьверджаны ўрадам графік пагашэньня ранейшых пазык за энэргарэсурсы. Паводле ягоных дадзеных, яны не пералічылі па гэтым графіку 27 млрд рублёў. Найбольшая запазычанасьць у сельскагаспадарчых арганізацыяў. У сувязі з гэтым прэм`ер-міністар Генадзь Навіцкі запатрабаваў да 20 траўня ўвайсьці ў графік пагашэньня пазыкаў і забясьпечыць яго безумоўнае выкананьне цягам году, паведамляе “Интерфакс”.