Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Гомлі навукоўцы будуць «бамжаваць»? 11:50, 15/05/2003
Гомельскі аблвыканкам не гатовы даць бясплатнае жыльлё дактарам, запрошаным для працы ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры радыяцыйнай мэдыцыны і экалёгіі чалавека, які адкрыўся ў Гомлі.
Нагадаем, што Аляксандар Лукашэнка плянуе перавесьці ў Гомель усе навуковыя і дасьледчыя структуры, зьвязаныя з вывучэньнем уплыву радыяцыі на чалавека і навакольле. Выступючы 25 красавіка ў Гомлі на ўрачыстым адкрыцьці Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру радыяцыйнай мэдыцыны і экалёгіі чалавека, кіраўнік дзяржавы падкрэсьліў, што “навука павінна быць тут, у Гомлі. Гэтае рашэньне канчатковае і абскарджваньню не падлягае”.
“Мы ня можам за сотні кілёмэтраў ад забруджаных тэрыторыяў трымаць навукоўцаў, якія займаюцца праблемамі радыялёгіі й радыяцыйнай мэдыцыны”, - сказаў Лукашэнка. Тады ён асабліва адзначыў, што на базе Рэспубліканскага цэнтру будуць створаныя ўсе ўмовы для працы навукоўцаў і дактароў, якія, як мяркуецца, у бліжэйшы час павінны будуць пераехаць зь Менску.