Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дзяржаўная падтрымка застаецца нязначнай 11:15, 15/05/2003
Зьмененыя памеры дзяржаўных дапамогаў сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы й сацыяльнай абароны, з 1 траўня па 31 ліпеня 2003 году іх выплата будзе адбывацца па-новаму, бо памеры дапамогі павялічаныя ў сярднем на 10 адсоткаў. У прыватнасьці, адзіначасовая дапамога ў связі з нараджэньнем дзіцёнка зараз складае 197600 рублёў, адзіначасовая дапамога жанчыне, якая стала на ўлік у мэдычных установах да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасьці, -- 98800 рублёў.
Варта адзначыць, што дапамогу на дзяцей ва ўзросьце да 3 гадоў прызначаюць без уліку прыбытку бацькоў. А дапамога на дзяцей ва ўзросьце ад 3 да 16, 18 гадоў прызначаецца і выплочваецца ў поўным аб’ёме пры ўмове, што сярэдні сукупны даход на чальца сям’і ў месяц за 2002 год не пераўзыходзіць 48800 рублёў, і ў памеры 50 адсоткаў ад дапамогі, калі сярэдні даход на чальца сям’і ў месяц не пераўзыходзіць 65066 рублёў.