Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 1516 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Курапатах зьдзейсьнены новы акт вандалізму
14:39, 15/05/2003

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі – БНФ Валеры Буйвал, ноччу вандаламі было зруйнавана 10 крыжоў на могілках ахвяраў рэпрэсіяў і моцна пашкоджаны (зьбітая вярхняя пліта) памятны знак “Ад народа Злучаных Штатаў Амэрыкі”.

“Сябры КХП-БНФ неаднаразова зьвярталіся ў міліцыю, летась была нават распачатая крымінальная справа па актах вандалізму ў Курапатах. Але ўлады не зрабілі нічога, каб абараніць нацыянальную сьвятыню”, -- паведаміў В.Буйвал.

Паводле яго, на Радаўніцу, 6 траўня, актывісты партыі, якія ўдзельнічалі ў талацэ, заўважылі прысутнасьць міліцыі на тэрыторыі народнага мэмарыялу. “Але прадстаўнікі ўладаў не заўважылі групы варвараў, -- адзначыў В.Буйвал. -- Варвараў выдалялі з тэрыторыі сьвятыні сябры нашай партыі. Міліцыя, як можна меркаваць, мела іншы загад: не дапусьціць “несанкцыянаваных мітынгаў і шэсьцяў” – звычайныя страхі антынароднай улады, звычайныя дзеяньні сілавых структураў, якія служаць не народу, а рэжыму. І вось новы акт вандалізму, які працягвае бясконцы шэраг злачынстваў супраць нашай сьвятыні й народнай памяці”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: