Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 1516 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Беларусь едзе дэлегацыя МЗС Саўдаўскай Аравіі
14:31, 15/05/2003

22-24 траўня 2003 году ў Беларусі будзе знаходзіцца зь візытам дэлегацыя экспэртаў Міністэрства замежных справаў Каралеўства Саўдаўская Аравія на чале зь генэральным дырэктарам Дэпартамэнту двухбаковых эканамічных зносінаў Саўдаўскай Аравіі д-рам Самі бен Абдалой Аль Салехам.

Асноўнай мэтай візыту зьяўляецца правядзеньне перамоваў па праекту генэральнага пагадненьня паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Саўдаўская Аравія па супрацоўніцтву ў гандлёва-эканамічнай, інвэстыцыйнай, адукацыйнай, навукова-тэхнічнай, культурнай, інфармацыйнай, турыстычнай, моладзевай і спартовай абласьцях.

Генэральнае пагадненьне паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Саўдаўская Аравія нацэленае на стварэньне рамачных умоваў для фармаваньня дамова-прававой базы супрацоўніцтва дзьвюх краінаў, а таксама забясьпечыць неабходныя магчымасьці для станаўленьня й разьвіцьця двухбаковых зносінаў у розных галінах.

Акрамя таго, прыезд саўдаўскіх экспэртаў зьяўляецца падрыхтоўчым этапам да візыту міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь Сяргея Мартынава ў Каралеўства Саўдаўская Аравія, які плянуецца правесьці ў бягучым годзе.

Даведка МЗС Беларусі:

Дыпляматычныя зносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Саўдаўская Аравія ўсталяваныя 6 чэрвеня 1997 году.

У лютым 2002 году амбасадар Каралеўства Саўдаўская Аравія ў Расейскай Фэдэрацыі Мухамад Хасан Абдэльвалі акрэдытаваны амбасадарам у Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве з рэзыдэнцыяй у г.Маскве. У чэрвені 2002 году амбсадар Рэспублікі Беларусь у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах Уладзімер Сулімскі акрэдытаваны ў Каралеўстве Саўдаўская Аравія па сумяшчальніцтве.

Аб’ём двухбаковага гандлю нязначны і не адпавядае патэнцыялу дзьвюх краінаў. У Саўдаўскую Аравію экспартуюцца шыны, металарэжучыя станкі, электраабсталяваньне для запальваньня рухавікоў унутранага згараньня, вырабы з шкла, хімічныя й штучныя валокны.

З Саўдаўскай Аравіі ў Беларусь завозяцца палімеры этылену.

У Рэспубліцы Беларусь незарэгістравана прадпрыемстваў з удзелам капіталу з Саўдаўскай Аравіі, а таксама прадстаўніцтваў саўдаўскіх кампаніяў.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: