Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 1516 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Рособоронэкспорт» прадставіў усе віды зброі, вырабляемай у Расеі
10:43, 15/05/2003

Увесь спэктар вырабляемага ў Расеі ўзбраеньня на выставе «MILEX-2003» у Менску прадставіла карпарацыя «Рособоронэкспорт». З рашэньня ўраду Расейскай Фэдэрацыі «Рособоронэкспорт» выступіў арганізатарам адзінай расейскай экспазыцыі. Сярод узораў ваеннай тэхнікі, зь якімі могуць азнаёміцца наведвальнікі, -- франтавы зьнішчальнік МіГ-29СМТ, бронетранспартэры БТР-80А, БТР-90, танкі Т-90С і Т-80У, варыянты мадэрнізацыі тэхнікі савецкай вытворчасьці, разнастайнае радыёэлектроннае абсталяваньне.

Асаблівую ўвагу гасьцей выставы прыцягвае ўнікальны зянітны ракетны комплекс сярэдняй дальнасьці "Бук-М1-2" з мадэрнізаванай ракетай. Гэта адзіны ў сьвеце комплекс, які зьбівае ня толькі паветраныя цэлі, уключна з “ракетамі-нявідзімкамі”, але й караблі. Характэрна, што многія ўзоры створаныя пры ўдзеле беларускіх прадпрыемстваў. Гэта, напрыклад, мадэрнізаваны ЗРК "Пячора-2М", а таксама авіяцыйныя станцыі тыпу Р-864. Адмыслоўцы адзначаюць, што гэтыя сродкі сувязі, у якіх выкарыстоўваюцца беларускія элемэнты камплектацыі, маюць шырокія пэрспэктывы для новага й мадэрнізаванага парку авіятэхнікі.

Як адзначыў на сустрэчы з журналістамі кіраўнік дэлегацыі “Рособоронэкспорта” дарадца генэральнага дырэктара карпарацыі Вячаслаў Аўчыньнікаў, “удзел расейскіх абарончых галінаў прамысловасьці на выставе “MILEX-2003” накіраваны на далейшае разьвіцьцё ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва зь Беларусьсю, краінамі СНД і эўрапейскага рэгіёну”. Паводле Вячаслава Аўчыньнікава, летась “Рособоронэкспорт” паставіў заказчыкам з болей чым 60 дзяржаваў прадукцыі на 4 мільярды даляраў ЗША, а экспартны партфэль карпарацыі пераўзыходзіць 12,5 мільярдаў даляраў.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: