Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 1516 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Украіна ўвяла антыдэмпінгавыя меры супраць Беларусі
11:29, 15/05/2003

Украіна з 14 траўня ўвяла папярэднія антыдэмпінгавыя меры адносна імпарту запалак паходжаньнем з Расеі й Беларусі тэрмінам на 120 дзён. Як гаворыцца ў рашэньні міжведамственнай камісіі па міжнародным гандлі, памер стаўкі пошліны на ўвоз для расейскіх запалак ўсталяваны на ўзроўні 8,8%, аднак прадукцыя ЗАТ "Плитспичпром" (Балабанава) абкладацца пошлінай ня будзе. Для беларускіх вытворцаў памеры значна вышэй: ЗАТ "Пінскдрэў" - 31,8%, "Барысаўдрэў" - 68,7%, іншых вытворцаў - 95,7%. Згодна рашэньню, папярэдняя пошліна спаганяецца ў адсотках ад мытнага кошту тавараў, якая разьлічваецца ў адпаведнасьці з базіснымі ўмовамі пастаўкі DAF - мяжа Ўкраіны.

Камісія даручыла Міністэрству эканомікі і па пытаньнях эўрапейскай інтэграцыі працягваць антыдэмпінгавае расьследаваньне й правесьці кансультацыі з прадстаўнікамі беларускіх прадпрыемстваў -- вытворцаў запалак, што праявілі зацікаўленасьць у прыняцьці добраахвотных абмежаваньняў па перагляду коштаў ці спыненьні экспарту па дэмпінгавых коштах. Па выніках гэтых кансультацыяў Мінэканомікі праінфармуе камісію аб мэтазгоднасьці прыняцьця такіх забавязкаў, улічваючы эканамічныя інтарэсы Ўкраіны.

Міжведамственная камісія па міжнародным гандлі 6 сьнежня леташнега году распачала антыдэмпінгавае расьследаваньне адносна імпарту ў краіну запалак расейскага й беларускага паходжаньня па скарзе ўкраінскага вытворцы гэтай прадукцыі – дзяржпрадпрыемства “Рыўненская запалкавая фабрыка”. Паводле дадзеных фабрыкі, з 1 студзеня па 31 верасьня 2002 году імпарт ва Ўкраіну запалак ажыцьцяўляўся ў значных аб’ёмах і па коштах, якія могуць быць прызнанымі як антыдэмпінгавыя. Акрамя таго, зафіксавана значнае пагаршэньне фінансава-эканамічнага й сацыяльнага становішча айчыннай таваравытворчасьці, паведамляе ўкраінскі сайт ForUm.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: