Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У нумары за 30 красавіка “Вечерний Минск” паведамляў, што Аляксандар Лукашэнка зьбіраецца заслухаць справаздачу ўраду аб працы народнай гаспадаркі за першы кварталь бягучага году. Такую інфармацыю газэце далі ў прыёмнай Генадзя Навіцкага. Але, як высьвятлілася, у апошні момант справаздачу адмянілі, і Савет Міністраў будзе здаваць экзамен кіраўніку дзяржавы ўжо па выніках працы за паўгода.
“Вечерний Минск” тлумачыць тое, што адбылося, двума вэрсіямі. Першая. У апошніх чыслах красавіка Лукашэнка кантактаваў зь міністрамі ў час сэлектарай нарады па пытаньнях севу, на наступны дзень прэм’ер-міністар асабіста даваў справаздачу перад кіраўніком дзяржавы аб выніках працы, зробленай урадам. Паводле неафіцыйнай інфармацыі Аляксандар Лукашэнка нібыта застаўся задаволены ходам працы і палічыў за лішняе выклікаць Савмін у поўным складзе да сябе “на ковер”. Згодна другой вэрсіі (яе пацьвярджаюць афіцыйныя крыніцы), напярэдадні заплянаванай справаздачы кіраўнік дзяржавы атрымаў дакладную запіску ад кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Урала Латыпава. Ні ягоны сакратар, ні кіраўніцтва сакратарыяту адміністрацыі не называюць прычыны, якія падштурхнулі чыноўніка напісаць Лукашэнку.