Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ідэалягічнай працай могуць займацца афіцэры запасу 11:49, 15/05/2003
Беларускі фонд сацыяльнай абароны былых вайскоўцаў (БФСАБВ) выступіў з прапановаю прыцягнуць для кадравага забесьпячэньня ідэалягічнай працы прафэсійна падрыхтаваных у гэтым пляне вайскоўцаў запасу, якія ўжо маюць досьвед правядзеньня такой працы і не патрабуюць для гэта пэўнай адмысловай падрыхтоўкі.
Як распавёў карэспандэнту БЕЛТА старшыня кіраваньня фонду Віктар Пракаповіч, усьведамляючы аб’ектыўную неабходнасьць ўдасканаленьня сыстэмы ідэалягічнай працы, БФСАБВ прапануе выкарыстоўваць для гэтага накоплены станоўчы досьвед Узброеных Сілаў і іншых сілавых структураў Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, адзначыў Віктар Пракаповіч, Цэнтар па сацыяльнай адаптацыі й працаўладкаваньні былых вайскоўцаў, створаны на базе фонду, гатовы на бязвыплатнай аснове да канструктыўнага супрацоўніцтва па пытаньнях падбору ідэалягічных кадраў з усімі зацікаўленымі структурамі.