Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 2021 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Саўгасны піяр
14:30, 20/05/2003

Ханин мягко улыбнулся.
– Творцы нам тут на х… не нужны, – сказал он.
– Криэйтером, Вава, криэйтером.
Віктар Пялевін, «Generation «П»


Сашу ня спалася, -- яго зноў мучылі жудасныя сны. Ён выйшаў на ганак і набраў сьвежага паветра, ён паспрабаваў уявіць сябе ў родным саўгасе. Выгляд дрэваў, ахутаных сьвятлом поўні, амаль вярнуў у той забыты стан эйфарыі, які ён адчуваў у той час, калі жыў на роднай зямлі, абкружаны цяплом сям’і і любоў аднавяскоўцаў. Саша набраў у лёккія паветра і з усяе сілы крыкнуў. Яму хацелася разарваць начную ціш рэзкім крыкам пераможцы, але замест гэтага, ужо які раз, зь цела вырвалася працяглае жалобнае выцьцё. Саша зьбянтэжыўся і зрабіў крок у дзьверы казённага будынку. Ён вырашыў яшчэ раз паспрабаваць заснуць.

 ПАЛIТЫКА 

Голодовка не принесла успеха
16:20, 20/05/2003

В Могилеве на площадке возле Дворца культуры завода искусственного волокна третий день продолжает голодовку житель деревни Зимница Могилевского района Павел Крушкин. Таким образом он протестует против нарушения его права на защиту законных интересов.

Пракуратуру цікавіць сайт АГП
15:45, 20/05/2003

У апошні час да дзейнасьці Аб’яднанай грамадзянскай партыі і ейнага кіраўніцтва прыцягнутая ўвага шматлікіх дзяржаўных структураў і службаў. КДБ, пракуратура, Міністэрства юстыцыі, падаткавая інспэкцыя -- вось далёка няпоўны сьпіс тых, хто ўдзельнічае ў санкцыянаванай уладамі кампаніі, накіраванай супраць АГП і ейных лідэраў.

Квасьнеўскі прайграў журналістам газэты «Zycie»
15:15, 20/05/2003, Радыё Свабода

Вярхоўны суд Польшчы прызнаў, што журналісты маюць права на памылку, калі яны старанна зьбіралі й інтэрпрэтавалі факты. Гэта першы працэс у гісторыі Польшчы, які дзейны прэзыдэнт распачаў супраць прэсы.

З Паўночнае Карэі зьбег паплечнік Кім Чэн Іра
15:14, 20/05/2003, НТВ

Адзін ў з набліжаных да лідэра паўночных карэйцаў Кім Чэн Іра – 69-гадовы намесьнік начальніка аддзелу ў апараце генэральнага сакратара Працоўнай Партыі Карэі Кіль Чэ Ген – папрасіў улады Злучаных Штатаў даць яму палітычны прытулак.

Маўчаньне падобнае да палітычнай сьмерці
13:40, 20/05/2003, Раман Якаўлеўскі, «Независимая газета»

У Менску вось ужо 3 дні абмяркоўваюць прамову расейскага прэзыдэнта. Той факт, што Ўладзімер Пуцін ні слова не сказаў пра бліжэйшага стратэгічнага партнэра і аб плянах будаўніцтва “саюзнай дзяржавы”, выклікала ў Беларусі эфэкт выбуху. У правячых колах у поўнай меры адчулі трывогу за цяперашні стан зносінаў з Крамлём, які працягвае патрабаваць ад беларускага боку поўнага выкананьня ўсіх дамоўленасьцяў, датычных інтарэсаў буйнога расейскага капіталу. Доказам узмоцненага мандражу ў Менску стала і незвычайна адзінадушнае ігнараваньне пуцінскай прамовы ўсімі трыма беларускімі тэлеканаламі. Без указаньняў з самага верху такія паводзіны чыноўнікаў адносна братэрскай Расеі былі б проста немагчымымі.

Эбэргард Хайкэн: «Я не хачу ісьці на канфлікт з вашым урадам»
13:37, 20/05/2003

Нядаўна прайшло 100 дзён, як аднавіла працу місія АБСЭ ў Менску на чале з новым паслом Эбэрхардам Хайкэнам. У адрозьненьне ад папярэдняй місіі, якую чатыры гады ачольваў Ганс-Георг Вік, мандат цяпершняй абмежаваны ўсяго гадавым тэрмінам і адсутнасьцю дазволу на працу ў галіне правоў чалавека. Эбэрхард Хайкэн кажа пра сто дзён працы зь беларускім урадам з стрыманым аптымізмам. Пасол сьцьвярджае, што ў ажыцьцяўленьні праектаў у рамках мандату ў місіі ніякай напругі з уладамі не ўзьнікае -- ёсьць канструктыўнае супрацоўніцтва. Між тым у альтэрнатыўных палітычных колах новая місія падвяргаецца крытыцы: яна не інтэгруе беларускі рэжым у эўрапейскія эканамічныя й палітычныя стандарты, а сама пераўтвараецца ў зручную для афіцыйнага Менску структуру.

Барадзіну надакучыла быць сакратаром віртуальнага саюзу
13:34, 20/05/2003, Правда.ru

Дзяржсакратар “саюзу” Расеі й Беларусі Павал Барадзін можа вылучыць сваю кандыдатуру на выбарах губэрнатара Падмаскоўя. Пра гэта “Интерфаксу” паведаміла крыніца ў атачэньні Барадзіна.

Ірацкая кампанія законная ў любым выпадку
13:27, 20/05/2003, Дэвід Рыўкін-малодшы і Лі Кэйсі, «The Wall Street Journal»

Пасьля падзеньня Багдаду прайшоў месяц, а ніякай зброі масавага забойства (ЗМЗ) у Іраку ня знойдзена. Вядома, некаторыя адкрыцьці яшчэ могуць быць зробленыя. Аднак ужо сёньня крытыкі вызваленьня Іраку падвяргаюць адміністрацыю ЗША розным нападам, пачынаючы з сьцьвярджэньняў аб сур’ёзным правале амэрыканскай выведкі ажно да абвінавачваньняў ЗША ў двудушнасьці прымяняльна да сьцьвярджэньняў, што санкцыі Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў (ААН) і інспэктары па ўзбраеньнях эфэктоўна стрымліваюць ірацкую пагрозу.

Вайне ў Чачэніі не відаць канца
13:25, 20/05/2003, Аіша Лабі, Time Europe

Выбухі й стральба сталі звыклымі ў Чачэніі. Аднак колькасьць забітых на мінулым тыдні была большай нават па чачэнскіх стандартах. У панядзелак быў узарваны напоўнены выбухоўкай грузавік у мястэчку Знаменскае, Надцярэчнага раёну, у выніку чаго загінулі 59 і былі параненыя больш за 200 чалавек. Праз два дні іншай бомбай непадалёк ад мястэчка Ілісхан-Юрт, у 30 км усходннее сталіцы Грознага, былі забітыя 18 і параненыя звыш 100 чалавек.

Спыніць перасьлед грамадзянскай супольнасці ў Беларусі
12:24, 20/05/2003

Міжнародная Хэльсынская Фэдэрацыя па правох чалавека і Нарвэскі Хэльсынскі Камітэт зьвярнуліся з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі, у якім заклікалі яго «спыніць адміністратыўны перасьлед няўрадавых арганізацыяў і расьсьледаваць выпадкі пагрозаў, якія прагучалі ў адрас вядомых грамадзкіх дзеячоў Беларусі». На думку праваабаронцаў, на дадзены час у Беларусі набірае моц шырокамаштабная кампанія па ўціску грамадзянскай супольнасьці. Прапануем Вашай увазе тэкст ліста Міжнароднай Хэльсынскай Фэдэрацыі па правох чалавека і Нарвэскага Хэльсынскага Камітэту ў перакладзе прэс-цэнтра Хартыі`97.

«Навінкі» будуць судзіць за зьнявагу Лукашэнкі
12:04, 20/05/2003

Суд Маскоўскага раёну Менску прыцягнуў галоўнага рэдактара сатырычнай газэты “Навiнкi” Паўлюка Канавальчыка да адміністрацыйнай адказнасьці. Ён абвінавачваецца ў распаўсюдзе ілжывых зьвестак, якія зьневажаюць гонар і годнасьць прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі.

Амэрыканскія праграмы падтрымкі незалежных СМІ пазбавіліся ільготаў
12:03, 20/05/2003

IREX-Promedia і Internews Network выкрэсьленыя са сьпісу праграмаў дапамогі, ухваленай урадам Беларусі. Больш за тое, цяпер дапамога, якая даецца незалежным мэдыям, мусіць рэгістравацца ў дэпартамэнце гуманітарнай дапамогі.

«Вольны горад» пазбаўлены магчымасьці зарэгістравацца
12:01, 20/05/2003

Магілёўскі абласны гаспадарчы суд адмовіў прадпрымальніку і рэдактару крычаўскай недзяржаўнай газэты “Вольны горад” Сяргею Няроўнаму ў пазове да райвыканкаму. Няроўны спрабаваў абскардзіць у судзе адмову раённай вэртыкалі ўзгадніць юрыдычны адрас рэдакцыі.

Супраць галавы дэпутацкае групы «Рэспубліка» заведзеная крымінальная справа
11:03, 20/05/2003

Аб тым, што супраць яго распачатая крымінальная справа, дэпутат “палаты прадстаўнікоў” Сяргей Скрабец даведаўся зь ліста старэйшага сьледчага па асабліва важных справах Пракуратуры РБ Вячаслава Цераховіча, паведамляе Радыё Свабода. Сьледчы паведаміў, што “дэпутат” падазраваецца ў вымантачваньні крэдытаў і арганізацыі злачыннай групы. Пакуль Скрабца не выклікалі на допыты, а толькі прапанавалі наведаць пракуратуру і ўзяць копію пастановы аб распачынаньні справы.

8 мільёнаў рублёў штрафу для віцебскага апазыцыянэра
11:01, 20/05/2003, БДГ

Судовыя выканаўцы вырашылі адным захадам атрымаць “пазыкі перад дзяржаваю” вядомага віцебскага апазыцыянэра Ўладзімера Плешчанкі. За ўсе свае акцыі Плешчанка быў “уганараваны” штрафамі на агульную суму 8 мільёнаў рублёў (4.000 даляраў ЗША). “Даўжніка” нават аб’явілі ў міліцэйскі вышук, хаця Ўладзімер зусім не хаваўся. Пра сваю “пазыку” ён даведаўся ў час чарговага затрыманьня на несанкцыянаваным пікеце ў цэнтры Віцебску. Прычым, як паведамляе Віцебскае абласное аддзяленьне фонду імя Л.Сапегі, пры затрыманьні супрацоўнікі пашпартна-візавай службы прыгразілі Плешчанку, што ён не атрымае візу на выезд з краіны, пакуль ня сплоціць усю суму штрафу. Сам Уладзімер гэтай заяваю быў нямалі зьдзіўлены: выяжджаць з краіны ён не зьбіраўся і ў пашпартна-візавую службу па гэтым пытаньні не зьвяртаўся.

Гарадзенскія журналісты пратэстуюць супраць ліквідацыі «Ратушы»
11:01, 20/05/2003

Заяву з пратэстам супраць магчымай ліквідацыі грамадзкага аб’яднаньня “Ратуша” накіравала сёньня Гарадзенская арганізацыя Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) у абласны суд і ўпраўленьне інфармацыі Гарадзенскага аблвыканкаму. Нагадаем, што судовая справа аб ліквідацыі “Ратушы” распачатая абласным упраўленьнем юстыцыі. Падставаю для зыску стала выкарыстаньне арганізацыяй паліграфічнага апарата - рызографу – без адпаведных дазволаў.

У Менск прыбылі экспэрты БДІПЧ
10:59, 20/05/2003

19 траўня ў Менск прыбыла група супрацоўнікаў Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека (БДІПЧ) АБСЭ. Ачольвае групу экспэртаў каардынатар праектаў Бюро Эва Чаліньска. Адмыслоўцы плянуюць прабыць у Беларусі два дні. Як паведаміў намесьнік кіраўніка менскага офісу АБСЭ Вагран Абаджан, іх мэта --абмеркаваць праграмы й праекты, якія будуць ажыцьцяўляцца ў Беларусі. Праграмы тычацца станаўленьня і ўмацаваньня грамадзянскай супольнасьці, прававых пытаньняў.

Міністар абароны Малдовы наведае Беларусь
10:57, 20/05/2003

20-22 траўня адбудзецца афіцыйны візыт у Беларусь міністра абароны Рэспублікі Малдова брыгаднага генэрала Віктара Гайчука. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.

У Іране адбудуцца Дні культуры Беларусі
10:56, 20/05/2003

Дні культуры Беларусі ў Іране адкрыюцца 26 траўня. Пра гэта паведаміў “Интерфаксу” ў панядзелак памочнік міністра культуры Беларусі Ўладзімер Вечар. Паводле суразмоўцы, пытаньні правядзеньня Дзён культуры Беларусі ў Іране абмяркоўваліся на сустрэчы міністра культуры Беларусі Леаніда Гулякі й Надзвычайнага й Паўнамоцнага амбасадара Ірану Махамада Хашамі Гальпаегані ў Менску.

Юрыя Хадыку асудзілі да 15 сутак арышту
10:55, 20/05/2003

Намесьнік старшыні БНФ Юры Хадыка асуджаны да 15 сутак арышту завочна. Судзьдзя Руслан Казадаеў накіраваў пастанову суда ў міліцыю для выкананьня пакараньня. Зараз міліцыянты павінны знайсьці Юрыя Хадыку і адвезьці на вуліцу Акрэсьцна. Юрыя Хадыку абвінавацілі ў арганізацыі Народнага маршу «За лепшае жыцьцё!», які прайшоў у Менску 12 сакавіка.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Переговоры с «Газпромом» откладываются
16:24, 20/05/2003

Переговоры с "Газпромом" о создании совместного с "Белтрансгазом" предприятия по транспортировке газа, которые должны были состояться в Минске на текущей неделе, откладываются. Об этом "Интерфаксу" сообщили в Министерстве энергетики Беларуси. По словам собеседников агентства, причиной переноса переговоров стало "продолжение изучения "Газпромом" тех условий, которые предложила белорусская сторона по продаже пакета акций "Белтрансгаза".

 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Тарифы на отопление необоснованно завышали
16:22, 20/05/2003

Сотрудники Комитета госконтроля по Брестской области провели проверку обоснованности действующих цен и тарифов на жилищно-коммунальные услуги в Ивановском жилищно-коммунальном хозяйстве. В результате установлено, что в районе необоснованно увеличили стоимость отопления одного квадратного метра жилищного фонда, которое не оборудовано приборами учета.

Китайским студентам запрещено возвращаться на родину
16:21, 20/05/2003

Китайским студентам будет запрещено выезжать из Беларуси на родину во время летних каникул из-за распространения в мире атипичной пневмонии. Соответствующее постановление подготовлено заместителем министра здравоохранения – главным государственным санитарным врачом Валерием Ключеновичем.

Да «Дажынак» будуць рыхтавацца круглыя суткі
15:18, 20/05/2003

Каб завяршыць працы па добраўпарадкаваньні Пружанаў да правядзеньня рэспубліканскага сьвята “Дажынкі-2003”, неабходна пераходзіць на кругласутачны рэжым працы. Пра гэта заявіў кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Урал Латыпаў 19 траўня на выязным паседжаньні Берасьцейскага аблвыканкаму, якое адбылося ў Пружанах і было прысьвечанае пытаньням добраўпарадкаваньня гэтага райцэнтру.

Выкрадзеныя рарытэты з Нацыянальнай бібліятэкі знойдзеныя
15:18, 20/05/2003, БДГ

Як паведамляе ўпраўленьне інфармацыі і грамадзкіх сувязяў МВД Беларусі, раскрытая адна з самых гучных справаў гэтага году. У ноч з 16 на 17 траўня апэратыўнікі галоўнага ўпраўленьня крымінальнага вышуку МУС РБ сумесна з сталічнымі калегамі й супрацоўнікамі сьледчага камітэту, іншымі падразьдзеламі органаў унутраных справаў затрымалі трох падазраваных у крадзяжы дванаццаці кніг з аддзелу рукапісаў старадрукаў і рэдкіх выданьняў Нацыянальнай бібліятэкі краіны, якія маюць гістарычную каштоўнасьць. Праз дзень у рукі правасудзьдзя трапіўся яшчэ адзін.

Крымінальная справа супраць службовых асобаў ААТ «Белаграхарч»
15:15, 20/05/2003

Адносна службовых асобаў гомельскага ААТ “Белаграхарч” распачатая крымінальная справа па прызнаках злачынства, прадугледжанага часткай 1 арт.237 Крымінальнага кодэксу Беларусі – вымантачваньне крэдытаў ці датацыяў.

Лукашэнку ўвекавечылі ў маскоўскім мэтро
13:22, 20/05/2003, Аляксандар Кібоўскі, «Независимая газета»

Мэтро, адна з галоўных сталічных славутасьцяў, заўсёды знаходзілася пад пільнай увагай саюзных і гарадзкіх уладаў. Асаблівай папулярнасьцю карысталіся станцыі, зробленыя ў ваенна-патрыятычным духу. Залі, дзе галоўнай тэмаю была магутнасьць Савейкага Войска й трыюмф Вялікай Перамогі, станавіліся шэдэўрамі. Але ледзь савецкія майстры сыходзілі ў тоўшчу часу, як пачыналіся непаразуменьні й памылкі.

На гендырэктара БМЗ заведзеная крымінальная справа
11:59, 20/05/2003

На нядаўна прызначанага генеральнага дырэктара Беларускага металургічнага заводу Мікалая Андрыянава заведзеная крымінальная справа паводле арт. 317, ч.2 Крымінальнага кодэксу. Крымінальная справа на Андрыянава ў адрозьненьне ад шэрагу традыцыйных справаў супраць кіраўнікоў беларускіх прадпрыемстваў распачатая не за эканамічныя злачынствы, а за парушэньні правілаў дарожнага руху.

Беларусь рызыкуе застацца без расейскай дыяментавай сыравіны
11:14, 20/05/2003

Беларускае даяментаапрацоўчае прадпрыемства “Гомельскае ВА “Крышталь” часова вымушанае адмовіцца ад закупу дыяментавай сыравіны ў асноўнага пастаўшчыка акцыянэрнай кампаніі “АЛРОСА” (Расея). Пра гэта паведаміў “Интерфаксу” дырэктар прадпрыемства па замежнааэканамічных сувязях Уладзімер Сядорчанка. Паводле суразмоўцы, прычынаю адмоввы ад закупак стала “неабгрунтаванае павелічэньне кошту дыяментавай сыравіны”.

Індзейцы навучаць польскіх памежнікаў ахоўваць межы з СНД
11:13, 20/05/2003, NEWSru.com

Амэрыканскія індзейцы-сьледапыты з Арызоны будуць вучыць польскіх памежнікаў, як ахоўваць усходнюю мяжу з Расеяй, Беларусьсю і Ўкраінаю.

У замежнікаў будуць здымаць адбіткі пальцаў пры ўезьдзе ў ЗША
11:10, 20/05/2003, NEWSru.com

З 1 студзеня наступнага году большасьць тых, хто прыяжджае ў Злучаныя Штаты замежнікаў будуць пакідаць пры ўезьдзе (у партах і аэрапортах) адбіткі сваіх пальцаў. Пра гэта паведаміў намесьнік міністра нацыянальнай бясьпекі ЗША Аса Хатчынсан, які распавёў на прэс-канфэрэнцыі, што адбылася ў панядзелак аб “U.S. Vizit” – новай сыстэме рэгістрацыі замежнікаў, якія знаходязцца ў Амэрыцы.

Транспартнымі ільготамі ў Менску карыстаюцца 920 тысячаў чалавек
11:09, 20/05/2003

Транспартнымі ільготамі ў Менску сёньня карыстаюцца 920 тысячаў чалавек, у тым ліку 200 тысячаў --правам бясплатнага праезду.

«Белэнэрга» працягвае караць неплацельшчыкаў
11:09, 20/05/2003

У Беларусі ў студзені-красавіку бягучага году ад сецяў энэргазабесьпячэньня адключана 2439 спажыўцоў-неплацельшчыкаў, паведаміў “Интерфаксу” начальнік аддзелу па працы з спажыўцамі канцэрну “Белэнэрга” Віктар Жыткевіч.

«Ітэры» не давяраюць «Азот»
11:06, 20/05/2003, Ірына Чарняўка, Наталя Грыб, «Белорусская газета», фота IREX/Promedia

21 траўня ўрад павінен атрымаць праект дамовы аб перадачы ААТ «Горадня-Азот» у даверчае ўпраўленьне НДК «Ітэра», узгоднены ўсімі зацікаўленымі ведамствамі -- Мінэканомікі, канцэрнам «Белнафтахім» і ўдзельнікамі зьдзелкі. Сёньня відавочна, што гэтыя тэрміны будуць парушаныя, бо бакі не прыйшлі да ўзаемапрымальнага рашэньня.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: