Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Крымінальная справа супраць службовых асобаў ААТ «Белаграхарч» 15:15, 20/05/2003
Адносна службовых асобаў гомельскага ААТ “Белаграхарч” распачатая крымінальная справа па прызнаках злачынства, прадугледжанага часткай 1 арт.237 Крымінальнага кодэксу Беларусі – вымантачваньне крэдытаў ці датацыяў.
Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе Камітэту дзяржаўнага кантролю (КДК), Упраўленьнем дэпартамэнту фінансавых расьследаваньняў устаноўлена, што падазраваныя ў лістападзе 2002 году з мэтай атрыманьня крэдыту ў памеры 110 тыс. даляраў наўмысна падалі ў Гомельскае абласное ўпраўленьне АСБ “Беларусбанк” ілжывыя дакумэнты й зьвесткі аб абставінах, якія маюць істотнае значэньне для атрыманьня крэдыту. У тым самым месяцы прадпрыемству гэты крэдыт быў выдзелены. Да гэтага часу крэдыт не пагашаны.