Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Да «Дажынак» будуць рыхтавацца круглыя суткі 15:18, 20/05/2003
Каб завяршыць працы па добраўпарадкаваньні Пружанаў да правядзеньня рэспубліканскага сьвята “Дажынкі-2003”, неабходна пераходзіць на кругласутачны рэжым працы. Пра гэта заявіў кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Урал Латыпаў 19 траўня на выязным паседжаньні Берасьцейскага аблвыканкаму, якое адбылося ў Пружанах і было прысьвечанае пытаньням добраўпарадкаваньня гэтага райцэнтру.
Для падрыхтоўкі гораду да рэспубліканскага сьвята працаўнікоў вёскі трэба асвоіць 105 мільярдаў рублёў. Рамонту, у прыватнасьці, патрабуюць 77 вуліц даўжынёй 42 кілямэтры. На цэнтральнай вуліцы павінен быць укладзены асфальт, а ходнікі выкладзеныя дробнай пліткай. Плянуецца рэканструяваць 66 шматкватэрных дамоў. Дахі дамоў па цэнтральнай вуліцы павінны быць шатровымі. Да “Дажынак” павінны рэканструяваць гарадзкі парк.
Для таго, каб у тэрмін завершыць усе працы, на думку адмыслоўцаў, неабходна штодзень задзейнічаць да 4 тысячаў чалавек, у той час як сёньня працуюць усяго 600 чалавек, паведамляе БелаПАН.
Камэнтуючы ўбачанае ў Пружанах, Урал Латыпаў заявіў: “Пытаньне не стаіць, можна ці нельга завяршыць працы ў тэрмін. Трэба пераходзіць на кругласутачны рэжым працы”.