Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь недаплочвае за расейскі газ 10:51, 21/05/2003, фота IREX/Promedia
У цэнтральным офісе ААТ «Газпром» 20 траўня адбылася сутрэча старшыні кіраўніцтва «Газпрома» Аляксея Мілера і амбасадара РФ у Беларусі Аляксандра Блохіна. Як паведамляе прэс-служба газавага холдынгу, бакі абмеркавалі бягучы стан й пэрспэктывы супрацоўніцтва паміж Расеяй й Беларусьсю ў газавай сфэры. Абмяркоўваліся пытаньні балянсу паставак расейскага газу ў Беларусь, бягучых плацяжоў за газ, удзел «Газпрому» ў прыватызацыі «Белтрансгаза».
У прэс-службе нагадалі, што аб’ёмы расходаваньня прыроднага газу ў Рэспубліцы Беларусь складаюць каля 16,5 млрд. куб. м і цалкам забясьпечваюцца пастаўкамі з Расеі. У тым ліку “Газпром” у 2002г. паставіў 10,2 млрд. куб. м. Такі самы аб’ём закантрактаваны на бягучы год. За першыя 4 месяцы 2003г. у Беларусь пастаўлена 4,69 млрд. куб. м газу. Перавышэньне лімітаў, зьвязанае перш усяго з халоднай зімой, склала 170 млн. куб. м. Узровень аплаты па бягучых пастаўках застаецца невысокім, па выніках студзеня-красавіка 2003 г. - каля 80%.
Паводле пагадненьня паміж урадамі Расеі й Беларусі аб пашырэньні супрацоўніцтва ў газавай галіне ад 12 красавіка 2002 г. вядзецца праца па падрыхтоўцы ўмоваў уваходжаньня ААТ “Газпром” у склад сумеснага расейска-беларускага прадпрыемства па транспартыроўцы газу, перадаюць расейскія агенцтвы навінаў.