Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 2122 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ня дайце дзецям памерці галоднай сьмерцю!
12:23, 21/05/2003

Работнікі Асьвейскай школы-інтэрнату Верхнедзьвінскага раёну накіравалі лісты Аляксандру Лукашэнку, міністру адукацыі Беларусі Пятру Брыгадзіну й старшыні Віцебскага аблвыканкаму Ўладзімеру Андрэйчанку, у якіх выказваюць сваю закляпочанасьць адносна заплянаванага ўлетку 2003 году закрыцьця школы-інтэрнату.

У Асьвейскай школе-інтэрнаце жывуць і вучацца больш за 100 выхаванцаў з дыягназам алігафрэнія ў ступені дэбільнасьці. Таксама ў школе 14 дзяцей-сірат. “Пераважная большасьць нашых навучэнцаў – зь вельмі бедных і неспрыяльных сем’яў, -- гаворыцца ў лісьце работнікаў школы-інтэрнату. Толькі знаходжаньне гэтых дзяцей у нашай школе на няпоўным дзяржаўным забясьпячэньні неяк іх падтрымлівала... Для нас відавочна, што па месцу жыхарства многія дзеці проста ня здолеюць наведваць школу праз недахоп вопраткі, абутку, ежы, у рэшце рэшт. Таму без перабольшваньня можна сказаць, што пры такім рашэньні далейшага лёсу нашых выхаванцаў існуе рэальная небясьпека іх галоднай сьмерці”.

Як паведамляе БелаПАН, калектыў Асьвейскай школы-інтэрнату налічвае 78 чалавек, зь іх 38 пэдагогаў і 40 чалавек абслугоўваючага пэрсаналу. Сярэдні ўзрост пэдагагічнага складу – 38 гадоў, 80 адсоткаў маюць вышэйшую адукацыю. Як адзначаецца ў лісьце, у выпадку закрыццья інтэрнату ўсе гэтыя людзі могуць стаць беспрацоўнымі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: