Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 2122 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Роснефть» зацікавілася Мазырскім НПЗ
10:58, 21/05/2003

Як стала вядома расейскай газэце "Время новостей", дзяржаўная кампанія "Роснефть" праявіла інтарэс да беларускай часткі актываў "Славнефти" – размова ідзе аб 42,5% акцыяў Мазырскага НПЗ.

Відавочна, што набыць гэты актыў можна толькі ў ТНК, якая не змагла ўнесьці сваю 50-адсоткавую долю ў "Славнефти" ў капітал кампаніі ТНК-ВР, а ЮКОС, зь якім аб’ядноўваецца "Сибнефть", не плянуе набываць яе ў ТНК – пра гэта заявіў фінансавы дырэктар ЮКОСа Брус Мізамор у час учорашняй тэлефоннай канфэрэнцыі кіраўніцтва кампаніі. У ТНК таксама сьцьвярджаюць, што камэнтаваць любыя зьдзелкі да канчатковага разьдзелу маёмасьці "Славнефти" несвоечасова, аднак абвяргаць факт якіхсьці перамоваў, у тым ліку "Роснефтью", ня сталі.

Крыніца газэты "Время новостей" у Менску тлумачыць, што ў рамках стварэньня “саюзу” дзьвюх краінаў выказвалася ідэя аб тым, каб уладальнікам Мазырскага НПЗ была дзяржаўная кампанія. Для Беларусі такая ідэя, кажа крыніца, “што палка з двума канцамі”: з аднаго боку, відавочна, што прыватныя кампаніі, якія набылі "Славнефть", заводу будуць надзяляць мала ўвагі, але зь іншага боку – павялічыцца залежнасьць беларускага ТЭК ад Расеі, бо "Роснефть" “дастаткова блізкая да "Газпрому" і можа падтрымліваць ягоныя дзеяньні па абмежаваньнях паставак за неаплату”.

Акрамя таго, у Беларусі набліжаюцца прэзыдэнцкія выбары, і дастаткова няпэўна стаіць пытаньне аб тым, каго будуць падтрымліваць грошы расейскай дзяржнафтакампаніі.

"Роснефть" праяўляла немалы інтарэс да актываў "Славнефти". Яе ўнучатая кампанія спрабавала ўдзельнічаць у сьнежаньскім аўкцыёне па продажу дзяржакцыяў кампаніі, аднак не была да яго дапушчаная. Прэзыдэнт "Роснефти" з таго часу неаднаразова паўтараў, што гатовы быў заплаціць больш за 3 млрд. даляраў за 75% акцыяў "Славнефти" (альянс "Сибнефти" і ТНК заплаціў за іх 1,86 млрд. даляраў) і намерваецца судзіцца з РФФИ, што нібыта ўшчаміў інтарэсы дзяржавы. Аднак суда так і не было, а грошы, занятыя дзяржкампаніяй пад набыцьцё "Славнефти", былі расьпісаныя на іншыя праекты.

Ці ўваходзіла ў гэтыя пляны набыцьцё пакету Мозырскага НПЗ, дакладна невядома, аднак экспэрты сыходзяцца на думцы, што, хутчэй за ўсё, -- не, і калі раптам будуць набываць, то грошы "Роснефти" давядзецца пазычаць. Але гэтая справа дастаткова далёкай пэрспэктывы, бо асобна набыць у ТНК працоўчы актыў "Славнефти" не так і проста. Справа ў тым, што "Сибнефть" і ТНК яшчэ ў сьнежні дамовіліся аб тым, на якіх прынцыпах можа быць падзеленае набыцьцё: здабываючыя й збытавыя прадпрыемствы – папалам. А перапрацоўчыя -- у залежнасьці ад розных схемаў пастаўкі сыравіны. Іншымі словамі, для таго каб ТНК прадала 42,5% акцыяў Мазырскага НПЗ, неабходна згода "Сибнефти". Праўда, аналітыкі інвэсткампаніяў сьцьвярджаюць, што "згоду за пэўны кошт можна атрымаць". У "Роснефти" газэце "Время новостей" заявілі, што "прапановаў аб набыцьці актываў "Славнефти" ў кампанію не паступала, і калі яны паступяць, то сур’ёзна будуць разглядацца”. Ад больш падрабязных камэнтараў афіцыйны прадстаўнік "Роснефти" адмовіўся.

Зрэшты, інтарэс расейскай дзяржаўнай нафтавай кампаніі да беларускіх актываў "Славнефти" менавіта зараз можна зразумець. Кампаніі не хапае перапрацоўчых магутнасьцяў, і яна гатовая траціць грошы на набыцьцё. А ў Беларусі пачаўся чарговы этап прыватызацыі нафтахімічнай галіны, і асноўны прэтэндэнт на набыцьцё - "Сургутнефтегаз" – заявіў днямі аб сваім няўдзеле ў набыцьці "Нафтану”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: