Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Моладзевым арганізацыям адмаўляюць у рэгістрацыі 15:41, 21/05/2003, Юлія Сівец, www.belngo.info
Моладзевае аб’яднаньне “Кола ініцыятыўнай моладзі” ня можа быць зарэгістраваным. На думку галоўнага спэцыяліста Гомельскага абласнога ўпраўленьня юстыцыі Тамары Стрыжнёвай, “сябры арганізацыі не зьбіраюцца быць законапаслухмянымі”.
19 траўня адбыўся суд, на якім аспрэчвалася рашэньне Ўпраўленьня юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі “Колу ініцыятыўнай моладзі”. Сп. Стрыжнёва палічыла, што прадстаўленыя для рэгістрацыі дакумэнты не адпавядаюць існуючаму заканадаўству. Таксама спадарыня падкрэсьліла, што сяброўства заснавальнікаў аб’яднаньня ў “Моладзевым Цэнтры “Гарт” - прыкмета таго, што ў выпадку рэгістрацыі “КІМ’у” сябры арганізацыі ня будуць прытрымлівацца законаў Рэспублікі Беларусь.
Старшыня аб’яднаньня Юнэля Сальнікава зьбіраецца зьвярнуцца да пракурора з прыватным азначэньнем, бо сваім публічным выказваньнем Тамара Стрыжнёва парушае артыкулы 22 Канстытуцыі РБ (у ім дэкляравана, што ўсе грамадзяне краіны роўныя перад законам), а таксама артыкул 36 (права на свабоду аб’яднаньня).
Нагадаем, што ў арт. 190 Крымінальнага кодэксу прадугледжваецца адказнасьць за парушэньне роўнасьці грамадзянаў штрафам, папраўчымі работамі, звальненьнем з працы і пазбаўленьнем волі.