Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 2122 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Амбасадар АБСЭ сустрэўся з асуджанымі журналістамі
12:32, 21/05/2003

Вечарам 20 траўня ў Горадні адбылася сустрэча амбасадара АБСЭ ў Беларусі Эбэрхарда Хайкена з журналістамі Паўлам Мажэйкам, Мікалаем Маркевічам і супрацоўнікамі закрытай уладамі газэты "Пагоня".

"Мой візыт сёньня – гэта свайго роду першая падтрымка, якую офіс АБСЭ можа аказаць вам у вашай сытуацыі", - заявіў Э.Хайкен супрацоўнікам рэдакцыі.

Амбасадар цікавіўся наколькі важная й дзейсная падтрымка міжнароднай грамадзкасьці й праваабарончых арганізацыяў, як існуе рэдакцыя “Пагоні” ў цяперашніх умовах. Амбасадар таксама выказаў гатоўнасьць аказаць любую магчымую дапамогу рэдакцыі ў працэсе рэгістрацыі новага выданьня.

Сустрэча з рэдакцыйным калектывам прайшла ў рамках двухдзённага візыту Э.Хайкена ў Градню, які пачаўся 20 траўня.

“Візыт у рэдакцыю “Пагоні” – гэта сапраўды мужны ўчынак амбасадара ў тых умовах, у якіх місія працуе сёньня, -- сказаў М.Маркевіч. -- Мы спадзяемся, што ён стане яскравым сігналем для ўладаў аб тым, што дзеяньні па ўціску дэмакратыі ў краіне не застаюцца незаўважанымі”.

21 траўня Э.Хайкен намерваецца сустрэцца з прадстаўнікамі грамадзкай арганізацыі “Ратуша”, супраць якой распачатая судовая справа аб ліквідацыі.

У рамках афіцыйнай часткі візыту ў Горадні амбасадар сустрэўся з старшынём Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзімерам Саўчанкам. На сераду заплянаваная сустрэча з выкладчыкамі й студэнтамі Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Я.Купалы.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: