Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пінскія прадпрымальнікі пад наглядам пракуратуры 11:55, 21/05/2003
Пракуратура Пінскага раёну распачала выдачу прадпісаньняў індывідуальным прадпрымальнікам, якія ня выплаціцлі страхавыя ўнёскі ў фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.
Усяго папярэджаньні атрымалі 63 чалавека, паведамляе "Вечерний Брест". Прыкладна палова зь іх адрэагавалі на прадпісаньне і запазычанасьць перад фондам пагасілі. Астатнія дзеяньні пракуратуры праігнаравалі.
Паводле старэйшага памочніка пракурора Пінскага раёну Аляксандра Ваўчка, менавіта іх для пачатку чакае адміністратыўны штраф у памеры дзьвюх базавых велічыняў. Далей да нежадаючых плаціць унёскі ў фонд соцабароны будуць прымяняцца іншыя меры. У прыватнасьці, у суд змогуць быць накіраваныя матэрыялы аб прыпыненьні іх прадпрымальніцкай дзейнасьці.