Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 2122 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Чаму жыхары Пружанаў называюць свой горад «Багдадам»?
11:55, 21/05/2003, Радыё Свабода

Каб пасьпець да верасьня добраўпарадкаваць Пружаны, будаўнiкам загадалі працаваць круглыя суткi. Мiж тым падрыхтоўка да будучых “Дажынак” ужо зараз прыносiць мясцовым жыхарам шмат непрыемнасьцяў.

Зь нядаўняга часу жыхары Пружанаў прыдумалi свайму гораду новую назву — “Багдад”. Раней малапрыкметны раённы цэнтар на Берасьцейшчыне пераўтварыўся ў велiзарную будаўнiчую пляцоўку, якую амаль штодня наведваюць чыноўнiкi самага рознага рангу. Усе работы па будаўнiцтву i добраўпарадкаваньню павiнныя быць скончаныя да пачатку верасьня, калi ў Пружанах пройдзе заплянаванае беларускiмi ўладамi сьвята “Дажынкi”.

Жыхары гораду па-рознаму ўспрымаюць намаганьнi ўладаў добраўпарадкаваць Пружаны, бо гэта прыносiць iм шмат клопатаў:

«Некаторыя нязручнасьцi ёсьць для транспарта, а ёсьць i iншыя — учора адключылi гарачую ваду ў сувязi з заменай цеплатрасаў».

“З аднаго боку гэта — вельмi добра, а зь iншага — людзi вельмi засмучаныя, таму што ў нас вельмi шмат беспрацоўных, а ў Пружаны прывезьлi iншых рабочых працаваць. Тлумачаць гэта тым, што яны — адмыслоўцы”.

“Рэканструкцыя гораду iдзе, але з-за гэтага затапiла шмат дамоў, пазрывалi парапеты… Людзi ня ведаюць куды скардзiцца! Хто будзе рабiць рамонт? Усе размахваюць рукамi… У людзей пагарэлi лядоўнi, тэлевiзары, праводку пазамыкала, мэблi няма”.

Меркавалася, што з розных крынiцаў Пружанскi раён сёлета атрымае 195 мiльярдаў рублёў, зь якiх 105 мiльярдаў прызначаныя непасрэдна раённаму цэнтру. Ужо зараз вядома, што грошай будзе выдаткавана меней, але i iх будаўнiкi не пасьпеюць выкарыстаць да верасьня. Гэтая iнфармацыя зьдзiвiла кiраўнiка прэзыдэнцкай адмiнiстрацыi Ўрала Латыпава, якi наведаў Пружаны. Ён загадаў павялiчыць колькасьць будаўнiкоў з 600 да 4,5 тысяч чалавек i працаваць круглыя суткi.

Але мясцовыя жыхары цьвердзяць, што гэты загад выканаць пакуль немагчыма.

“Як працаваць, калi ў горадзе ноччу няма сьвятла? Паўсюдна паздымалi лiхтары. Горад горшы, чым Багдад”.

Жыхароў Пружанаў таксама непакоiць, што праведзены ў лiхаманцы рамонт гарадзкiх камунiкацыяў будзе няякасным i празь некаторы час яны зноў прыйдуць у заняпад.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: