Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Халі-галі, паратрупэр, у піянэрах было супэр 14:37, 21/05/2003, Павал Куніцкі, «Комсомольская правда в Беларуси»
У панядзелак, 19 траўня, чырвона-зялёныя гальштукі ў Пінску апранулі адразу больш за 800 дзяцей. Цікава, што задоўга да ўрачыстага моманту прысьвячэньня дзецей паабяцалі пакатаць на каруселях усяго за 100 рублёў. Ва ўсе астатнія дні такое задавальненьне каштуе 800 рублёў. Зараз за гэтую суму можна будзе пракаціцца на васьмі атракцыёнах. Невядома, ці паўплывала такая спакуса на колькасьць жадаючых апрануць гальштукі, але ў гарадзкі парк культуры й адпачынку новая піянэрыя ішла зь песьняй “Взвейтесь кострами синие ночи, мы пионеры - дети рабочих”. Работнікі парку, якія абслугоўвалі ў гэты дзень атракцыёны, кажуць, што піянэрскае сьвята ім яшчэ давядзецца адпрацоўваць. Шчодрую ільготу піянэрам падаравалі мясцовыя ўлады. Парк грошай ня мае і нават новы сэзон пачаў непадрыхтаваным. Атракцыёны шмат гадоў ня бачылі сьвежай фарбы.