Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Мозыры зьявіцца яшчэ адзін нафтаперапрацоўчы завод 10:56, 21/05/2003
Міні-завод па перапрацоўцы нафты мяркуецца пабудаваць у Мозыры. Пра гэта паведаміў у аўторак “Интерфаксу” генэральны дырэктар Мозырскага нафтаперапрацоўчага заводу (НПЗ) Анатоль Купрыянаў.
Як пацьвердзілі “Интерфаксу” ў Мозырскім гарвыканкаме, “новае прадпрыемства нафтаперапрацоўчай галіны будзе створанае пры ўдзеле адной зь менскіх камэрцыйных фірмаў”.
Месцам для будаўніцтва новага прадпрыемства стане раён, у якім разьмешчаны камбінат “Этанол”.