Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 2122 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мікалай Маркевіч атрымаў узнагароду нямецкага фонду «Zeit»
12:26, 21/05/2003

19 траўня ў Гамбургу беларускія журналісты атрымалі ўзнагароды нямецкага фонду "Zeit", прызначаныя для маладой прэсы Ўсходняй Эўропы. Ляўрэатамі сёлетняга году сталі газэта "Белорусский рынок" (Менск), "Свободный курс" (Барнаул), "Экспресс" (Львоў). Кожны ляўрэат узнагароджаны сумай у 40 тысячаў эўра як незалежныя высокаякасныя мэдыя, якія садзейнічаюць сваёй дзейнасьцю ўмацаваньню свабоды слова. Адмысловым прызам за мужнасьць быў узнагароджаны рэдактар закрытай уладамі гарадзенскай газэты “Пагоня” Мікалай Маркевіч.

“Мы жадаем выказаць узнагародаю нашае прызнаньне добрай журналісцкай працы, -- сказаў на цырымоніі ўручэньня прафэсар Манфрэд Ланштайн, старшыня апякунскай рады фонду. -- Мы жадаем падкрэсьліць, якую ролю яна выконвае ў разьвіцьці сродкаў масавай інфармацыі, у абароне незалежнай прэсы ад свавольнага ўмяшальніцтва й перавышэньне ўлады дзяржаўных установаў”.

Мікалай Маркевіч ня здолеў прысутнічаць на ўручэньні прыза, бо да сканчэньня тэрміну яго асуджэньня – да сакавіка 2004 году -- яму забаронены выезд зь Беларусі. Дыплём ляўрэата прыза "Zeit" у Гамбургу атрымала яго жонка, Вольга Маркевіч.

"Я расцэньваю гэтую ўзнагароду як знак салідарнасьці з "Пагоняй", дзясяткамі мужных людзей, прафэсыйных журналістаў, якія і зьяўляюцца "Пагоняй", - сказаў у інтэрвію БелаПАН Мікалай Маркевіч. – Гэта недвухсэнсоўны сыгналь душыцелям свабоды слова на Беларусі”.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: