Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Першым перарэгістрацыю прайшло СТВ 11:57, 21/05/2003
Тэлеканал “Сталічная тэлевізія” стаў першым электронным сродкам масавай інфармацыі (СМІ), які прайшоў перарэгістрацыю. Як паведамілі “Интерфаксу” ў Міністэрстве інфармацыі, рашэньне аб перарэгістрацыі было прынятае на паседжаньні Дзяржаўнай камісіі па тэлерадыёчастотах пры Мінінфармацыі.
Паводле суразмоўцаў агенцтва, у адпаведнасьці з пастановаю Савету міністраў “Аб электронных і сецявых сродках масавай інфармацыі” ад 30 сьнежня 2002 году, перарэгістрацыю павінны прайсьці ўсе тэлевізійныя каналы й радыёстанцыі. Завяршыць перарэгістрацыю плянуецца да 1 ліпеня бягучага году.
У камісію па тэлерадыёчастотах уваходзяць прадстаўнікі міністэрстваў інфармацыі, культуры, юстыцыі й сувязі, а таксама адміністрыцыі прэзыдэнта Беларусі й Рады бясьпекі.
Адной з умоваў перарэгістрацыі зьяўляецца наяўнасьць у сетцы вяшчаньня электронных СМІ ня менш за палову праграмаў, падрыхтаваных беларускімі аўтарамі, паведамілі ў Мінінфармацыі.