Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Візыт дэлегацыі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ў Менск не выклікае асаблівага аптымізму ў палітычных партыяў. Паводле некаторай інфармацыі, на сустрэчы партыйных кіраўнікоў ня толькі выпрацоўвалася агульная пазыцыя, але і абмяркоўвалася пытаньне аб удзеле і ўзроўні прадстаўніцтва гэтых структураў у надыходзячай сустрэчы з Утай Цапф.
Сегодня в Минском городском суде был оглашен приговор по делу бывшего президента концерна «Белгоспищепром» Виктора Казеко и его сына Андрея. Виктор Казеко приговорен к 12 годам лишения свободы с отбыванием в колонии строгого режима и конфискацией имущества, Андрей Казеко – к 10 годам лишения свободы. После оглашения Виктор Григорьевич успел ответить на несколько вопросов и прокомментировать приговор:
22 траўня ў Гарадзенскім абласным судзе пачалося паседжаньне па зыску абласнога ўпраўленьня юстыцыі аб ліквідацыі Гарадзенскага абласнога грамадзкага аб`яднаньня “Ратуша”. Аднак паседжаньне працягвалася ўсяго гадзіну й было спыненае. Гэта адбылося пасьля таго, як Упраўленьне юстыцыі хадайнічала да суда аб адазваньні свайго зыску й спыненьні справы. Аднак кіраўнік “Ратушы” Аляксандар Мілінкевіч яшчэ раней падаў сустрэчны зыск да Ўпраўленьня юстыцыі, паседжаньне паводле якога мусіць адбыцца 27 траўня. Таму судзьдзя пакуль толькі прыпыніў справу да высьвятленьня рашэньня зыска А.Мілінкевіча, паведамляюць BARCNEWS.
Старшыня Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) Пітэр Шыдэр лічыць, што сытуацыя з дэмакратыяй у Беларусі не дазваляе ў бліжэйшы час вярнуцца да пытаньня аб уключэньні Беларусі ў Раду Эўропы.
Вядомая арганізацыя Сэрбіі “Грамадзянскія ініцыятывы” выступіла зь лістом у падтрымку няўрадавых арганізацыяў Беларусі. У лісьце, адрасаваным беларускім уладам, “Грамадзянскія ініцыятывы” выказваюць рашучы пратэст спробам “ліквідаваць дэмакратычныя арганізацыі ў краіне”.
Былога прэзыдэнта канцэрну «Белдзяржхарчпрам» Віктара Казеку Менскі гарадзкі суд асудзіў сёньня да 12 гадоў зьняволеньня ў калёніі строгага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Ягонага сына Андрэя Казеку -- былога начальніка аддзелу збыту РУП «Менск Крышталь» – да 10 гадоў калёніі строгага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Суд вынес вырак цалкам пагадзіўшыся з пракурорскім патрабаваньнем такога жорсткага пакараньня і ня зьменшыў тэрміны зьняволеньня. Гэта першы выпадак вынясеньня выраку на такія доўгія тэрміны для прадстаўнікоў «дырэктарскага корпусу», які сёньня падвяргаецца шырокаму судоваму перасьледу з боку ўладаў.
Прадстаўнік ААН у Рэспубліцы Беларусь Ніл Бунэ накіраваў на імя Аляксандра Сянькевіча, кіраўніка Ўпраўленьня юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкаму, афіцыйны ліст адносна ліквідацыі грамадзкага аб’яднаньня “Ратуша”.
Самым фундаментальным пытаньнем у дыялёгу паміж Беларусьсю й міжнароднай грамадзкасьцю зьяўляецца пытаньне аб выбарчых працэдурах, заявіў амбасадар ЗША ў Беларусі Майкл Козак у час візыту ў Маладэчна (Менская вобалсьць). “Беларусы павінны прымаць рашэньні аб тым, колькі тэрмінаў мусіць быць у прэзыдэнта, хто мусіць быць прэзыдэнтам, -- заявіў дыплямат. – Мы занепакоеныя тым, якая сама выбарчая працэдура, ці ёсьць у беларусаў магчымасьць абмяркоўваць гэтыя пытаньні, ці існуе свабодная незалежная прэса, ці могуць апанэнты выказваць свой пункт погляду, ці могуць людзі не пагаджацца з меркаваньнем уладаў, а калі адбываецца галасаваньне -- ці падлічваюцца галасы правільна. Гэта адно з галоўных пытаньняў для ЗША і Эўрапейскага зьвязу “, -- перадае БелаПАН заяву амбасадара.
Лукашэнка стаў у позу 10:59, 22/05/2003, Кацярына Грыгор’ева, Алена Данэйка,, `Известия`
У Москвы й Менска – новая крыза. За паўтары тыдні да адкрыцьця ў Магілёве сэсіі парлямэнцкага сходу “саюзнай дзяржавы” стала вядома, што яна не адбудзецца. Яе галоўнай дзейнай асобай мусіў быць Аляксандар Лукашэнка, ён і прапанаваў адцягнуць тэрмін сустрэчы. Канкрэтных афіцыйных матывіровак няма. Неафіцыйная – ня здолеў Лукашэнка перажыць адсутнасьць згадваньня аб важкасьці кантактаў зь ім у штогадовым пуцінскім пасланьні. І зараз, пасьля адмены ўсіх парлямэнцкіх гульняў, ён чакае асабістай сустрэчы – для тлумачэньняў. Удакладненьняў і ўжо да непрыстойнасьці звыклых у гэтым "саюзе" сцэнаў публічнага прымірэньня.
Генэральная пракуратура Беларусі мае права распачынаць адносна беларускіх парлямэнтараў крымінальныя справы, нягледзячы на дэпутацкую недатыкальнасьць, якой яны валодаюць. Пра гэта заявіў у сераду журналістам віцэ-сьпікер “палаты прадстаўнікоў” Уладзімер Канаплёў, камэнтуючы распачынаньне пракуратурай краіны крымінальнай справы адносна “дэпутата” Сяргея Скрабца.
Незалежная прэса зацікавілася пытаньнем, ці паляціць Аляксандар Лукашэнка ў Пецярбург. Там у канцы траўня, як вядома, разгарнуцца пампезныя ўрачыстасьці ў гонар гадавіны з заснаваньня расейскай паўночнай сталіцы. Паводле апошніх дадзеных, чакаюцца кіраўнікі 43 краінаў. Верагодна, што прыбудзе і беларускі кіраўнік. Але ў яго прэс-службе пакуль ня могуць сказаць пра візыт больш канкрэтна -- кажуць, што поўная яснасьць будзе толькі на наступным тыдні.
Амэрыканскі офіс «Міжнароднай амністыі» пачаў збор подпісаў за вызваленьне прафэсара Юрыя Бандажэўскага, вядомага беларускага навукоўца, які знаходзіцца ў турэмным зняволеньні. «Мы лічым, што выпадак з Бандажэўскім – гэта выклік ня толькі правасудзьзю. Пад пагрозаю сталася права ведаць праўду, у тым ліку і праўду па ўздзеяньню радыяцыі на нашае жыцьцё, права навукоўца праводзіць навуковыя даследаваньні і друкаваць вынікі гэтых даследаваньняў... Незалежнасьць усіх навуковых даследаваньняў, што стаяць на службе ў чалавецтва – ня менш важны дэмакратычны прынцып чымсьці справядлівасьць Фэміды. Расправа над Бандажэўскім зьневажае два гэтыя прынцыпы. Зыходзячы з гэтага, мы патрабуем неадкладнага вызваленьня прафэсара Юрыя Бандажэўскага і прадастаўленьня яму права безперапынна працягваць навуковую працу ў сваім інстытуце» – гаворыцца ў заяве міжнароднай праваабарончай арганізацыі.
У Беларусі, нягледзячы на ўсе заканадаўчыя забароны і абмежаваньні, працягваецца цынічная – калі не сказаць злачынная – практыка “добраахвотна-прымусовага” прыцягненьня непаўнагадовых да сельскагаспадарчых і іншых працаў. Прычым, як паказвае сумны досьвед, небясьпечным.
Праз суткі пасьля абвяшчэньня Расей аб тым, што для яе “тэхнічна немагчыма” ўступіць ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю да канца сёлетняга году, Украіна заявіла, што не гатовая адмовіцца ад сваіх плянаў на ўступленьне ў 2003г. Як паведамляе ВСС, Расея настойвала на сынхранізацыі яе тэрмінаў уступленьня ў УГА з працэсам уступленьня ў яе Ўкраіны, Беларусі і Казахстану. Міністар Валеры Харашкоўскі заявіў, што яго краіна не намерваецца адмаўляцца ад выкананьня двухбаковых пратаколаў, падпісаных з сябрамі УГА дзеля сынхранізацыі, якая прапануецца Расеяй.
У сувязі з уступленьнем у сілу ў траўні 2003 году новага латвійскага закону аб іміграцыі зьмяніліся патрабаваньні для атрыманьня візы ў Латвію. Як паведаміла БелаПАН другі сакратар па консульскіх пытаньнях амбасады Латвіі ў Беларусі Марыя Ягорушкіна, зараз для атрыманьня латвійскай візы беларускім грамадзянам патрабуецца запрашэньне ад фізычнай ці юрыдчнай асобы з Латвіі, пацьверджанае Ўпраўленьнем па справах грамадзянства й міграцыі, а таксама страхавы поліс, які гарантуе пакрыцьцё выдаткаў на магчымыя мэдычныя паслугі.
Такія дадзеныя паведамілі ў аддзеле прафіляктыкі СНІД Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялёгіі й грамадзкага здароўя. Па колькасьці інфіцыраваных “лідзіруе” Заводзкі раён (176 чалавек), меней іх - у Партызанскім (33). Паводле дадзеных “Минск-новости”, сярод носьбітаў небясьпечнага віруса - 160 жанчынаў, у 16 зь іх нарадзіліся дзеці. 13 дзеткам канчатковы дыягназ пакуль не паставілі, але ўжо ў двух выяўленая ВІЧ-інфэкцыя. Часьцей за ўсё носьбіты віруса сустракаюцца сярод былых зьняволеных і непрацоўных. Менш за ўсё працоўных, студэнтаў, прадпрымальнікаў, служачых, навучэнцаў ПТУ і вучэльняў, школьнікаў (0,4). Асноўная маса ВІЧ-інфіцыраваных (72,2 адсоткі) - наркаманы. Чацьвертая частка заразілася полавым шляхам.
У Менску працягваюцца плянавыя працы па архітэктурна-дэкаратыўным асьвятленьні. Яно ўжо выканана больш чым на 200 аб’ектах. Сёлета, згодна пляну, зацьверджанаму Менгарвыканкамам, архітэктурнае падсьвятленьне ўпрыгожыць яшчэ 240 фасадаў будынкаў і збудаваньняў. Акрамя таго, зьменены й рэжым уключэньня падсьвятленьня — у буднія дні з наступленьнем цемнаты сталіца будзе асьвятляцца да 24.00, а ў сьвяточныя — да 3.00.
Камісія Міністэрства аховы здароўя Беларусі выехала ў Горадню, каб высьветліць прычыну выбуху менінгіту ў абласным цэнтры. Пра гэта паведамілі “Интерфаксу” ў чацьвер у Міністэрстве аховы здароўя Беларусі. Паводле суразмоўцаў агенцтва, на дадзены час у Горадні “ўведзеныя ўсе меры, якія прымяняюцца ў такіх выпадках”. Эпідэміёлягі адзначылі, што закрыцьцё ўсіх школаў у горадзе “ня варта ўспрымаць як экстрымальную сытуацыю”. Мэдыкі прымяняюць усе клясычныя спосабы лякалізацыі сур’ёзнага інфэкцыйнага захворваньня, заявілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Аляксандар Лукашэнка яшчэ ў пачатку году абяцаў, што па выніках працы Савету міністраў у першым кварталі будуць зробленыя сур’ёзныя арганізацыйныя высновы, прасьцей кажучы – “паляцяць галовы”. Кварталь даўно прайшоў, але нават справаздача ўраду была адмененая. Прэзыдэнт аб’явіў, што заслухае кабінэт міністраў па выніках паўгодзьдзя.
Беларусь плянуе разьмесьціць у 2003 годзе ў Расеі дзяржаўныя аблігацыі, намініраваныя ў расейскіх рублях. Як паведамілі ў амбасадзе Беларусі ў Расеі, з такой ініцыятываю выступіла Міністэрства фінансаў Беларусі пры падтрымцы Нацыянальнага банку краіны.
Наваполацкі завод “Вымяральнік” упэўнена ўваходзіць у лік прадпрыемстваў вобласьці, якія маюць вялікія запазычанасьці па заробку. Дый і той заробак хутчэй падобны на дапамогу для выжываньня.
Асноўныя заданьні праграмы разьвіцьця птушкаводзтва на 1998-2002 гады не выкананыя, канстатавалі на паседжаньні прэзыдыюму Савету міністраў, якое прайшло 20 траўня. 57% птушкафабрык рэспубліканскага аб’яднаньня "Белптушкапрам" зьяўляюцца стратнымі. Летась вытворчасьць мяса склала 56,1% і яек 55,6% гадавога заданьня. Асноўнай прычынаю невыкананьня зьявілася недафінансаваньне мерапрыемстваў праграмы з рэспубліканскага й мясцовага бюджэтаў, перадае БелаПАН.
На ўдзел у конкурсах па продажу беларускіх нафтахімічных прадпрыемстваў - "Нафтан", "Палімір", "Азот" і "Гродзенскае хімвалакно" не пададзена ніводнай заяўкі, паведаміў РБК афіцыйны прадстаўнік Фонду дзяржмаёмасьці Беларусі. Учора вечарам завяршыўся афіцыйны тэрмін прыняцьця заявак на ўдзел у конкурсах. Паводле суразмоўцы РБК, далейшы лёс гэтых прадпрыемстваў пакуль невядомы.