Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 2223 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Свабоду прафэсару Бандажэўскаму!
10:55, 22/05/2003, hrodna.by, фота IREX/Promedia

Амэрыканскі офіс «Міжнароднай амністыі» пачаў збор подпісаў за вызваленьне прафэсара Юрыя Бандажэўскага, вядомага беларускага навукоўца, які знаходзіцца ў турэмным зняволеньні. «Мы лічым, што выпадак з Бандажэўскім – гэта выклік ня толькі правасудзьзю. Пад пагрозаю сталася права ведаць праўду, у тым ліку і праўду па ўздзеяньню радыяцыі на нашае жыцьцё, права навукоўца праводзіць навуковыя даследаваньні і друкаваць вынікі гэтых даследаваньняў... Незалежнасьць усіх навуковых даследаваньняў, што стаяць на службе ў чалавецтва – ня менш важны дэмакратычны прынцып чымсьці справядлівасьць Фэміды. Расправа над Бандажэўскім зьневажае два гэтыя прынцыпы. Зыходзячы з гэтага, мы патрабуем неадкладнага вызваленьня прафэсара Юрыя Бандажэўскага і прадастаўленьня яму права безперапынна працягваць навуковую працу ў сваім інстытуце» – гаворыцца ў заяве міжнароднай праваабарончай арганізацыі.

Міжнародныя праваабаронцы плянуюць надрукаваць гэты маніфэст у вядомых сусьветных выданьнях і накіраваць яго кіраўніцтву Беларусі.

Прафэсар Юры Бандажэўскі знаходзіцца ў менскай турме з чэрвеня 2001 года. Вядомы доктар і экспэрт па пасьлядоўнасьцях радыяктыўнага захворваньня пасьля Чарнобыльскай аварыі. Перад сваім арыштам ў 1999-м годзе Бандажэўскі надрукаваў сваю справаздачу з крытыкай афіцыйных даследаваньняў, якія праводзіліся беларускім урадам сумесна зь міжнароднымі фондамі па вывучэньні наступстваў Чарнобылю.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: