Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На «Вымяральніку» ня плоцяць заробку 11:06, 22/05/2003
Наваполацкі завод “Вымяральнік” упэўнена ўваходзіць у лік прадпрыемстваў вобласьці, якія маюць вялікія запазычанасьці па заробку. Дый і той заробак хутчэй падобны на дапамогу для выжываньня.
У 2002 годзе ўзровень заробнай платы на "Вымяральніку” не дасягаў узроўню мінімальнага спажывецкага бюджэту, а па некаторых катэгорыях працоўных -- і пражытнога мінімуму. У сакавіку бягучага году больш за палову работнікаў заводу атрымалі заробак ніжэй за мінімальны спажывецкі бюджэт (819 чалавек, ці 66%).
Завод даўно працуе ў чатырохдзённым рэжыме. Згодна дадзеных абласнога камітэту дзяржкантролю, на 1 траўня “Вымяральнік” меў запазычанасьць па заробнай плаце 125,7 млн. рублёў. Летась прафкам прадпрыемства ў сувязі зь несвоечасовай выплатай заробку распачаў калектыўна-працоўную спрэчку з адміністрацыяй заводу. Пытаньне разглядаў рэспубліканскі працоўны арбітраж, які прыняў рашэньне на карысьць выкананьня калектыўнай дамовы, якая прадпісвае своечасовую аплату працы. Аднак гэтае рашэньне практычна ніяк не паўплывала на графік выплаты заробку.