Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 2223 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Конкурс па продажу нафтахіміі праваліўся
11:04, 22/05/2003, фота IREX/Promedia

На ўдзел у конкурсах па продажу беларускіх нафтахімічных прадпрыемстваў - "Нафтан", "Палімір", "Азот" і "Гродзенскае хімвалакно" не пададзена ніводнай заяўкі, паведаміў РБК афіцыйны прадстаўнік Фонду дзяржмаёмасьці Беларусі. Учора вечарам завяршыўся афіцыйны тэрмін прыняцьця заявак на ўдзел у конкурсах. Паводле суразмоўцы РБК, далейшы лёс гэтых прадпрыемстваў пакуль невядомы.

Нагадаем, што ўрад Беларусі прыняў рашэньне прыватызаваць прыкладна па 43% акцыяў нафтахімічных прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у склад дзяржканцэрну “Белнафтахім” двума блёкамі: спачатку – “Нафтан” і “Палімір”, а затым - гарадзенскія "Азот" і "Хімвалакно". Стартавы кошт акцыяў "Нафтану" (магутнасьці НПЗ - каля 12 млн т наты ў год) быў усталяваны ў памеры 476 млн дал., "Паліміру" - 311 млн дал., "Азоту" - 293 млн дал., "Хімвалакна" - 71 млн дал. Акрамя таго, адной з умоваў удзелу ў конкурсах было патрабаваньне захаваць сацыяльную інфраструктуру і інвэстыраваць у разьвіцьцё “Нафтану” 246 млн дал., "Паліміра" - 311 млн дал., "Азоту" - 79 млн дал., "Хімвалакна" - 42,5 млн дал.

Меркавалася, што пераможцы конкурсаў будуць аплочваць акцыі паэтапна цягам 2003-2005гг. Конкурсы павінны былі адбыцца адпаведна 4 і 5 чэрвеня 2003г. Найбольш верагодным пакупніком лічыўся "Сургутнефтегаз", разглядалася таксама магчымасьць удзелу расейскіх СИБУРа, "Итеры" і "ЛУКОЙЛ-Нефтехима". У той самы час, як заяўляў раней віцэ-прэм’ер Беларусі Андрэй Кабякоў, "высокая плянка ўмоваў конкурсу стала нечаканасьцю для многіх кампаніяў”, хаця менавіта на гэтым этапе, паводле яго, Беларусь мае права разьлічваць на больш выгадныя ўмовы, чым умовы прыватызацыі гэтых прадпрыемстваў, прапанаваныя раней.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: