Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 2223 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Зьмяніліся патрабаваньні для атрыманьня візы ў Латвію
15:18, 22/05/2003

У сувязі з уступленьнем у сілу ў траўні 2003 году новага латвійскага закону аб іміграцыі зьмяніліся патрабаваньні для атрыманьня візы ў Латвію. Як паведаміла БелаПАН другі сакратар па консульскіх пытаньнях амбасады Латвіі ў Беларусі Марыя Ягорушкіна, зараз для атрыманьня латвійскай візы беларускім грамадзянам патрабуецца запрашэньне ад фізычнай ці юрыдчнай асобы з Латвіі, пацьверджанае Ўпраўленьнем па справах грамадзянства й міграцыі, а таксама страхавы поліс, які гарантуе пакрыцьцё выдаткаў на магчымыя мэдычныя паслугі.

Такім чынам, новы закон аб іміграцыі прадугледжвае, што ўязную візу ў Латвію нельга будзе атрымаць на падставе турыстычнай ці курортнай пуцёўкі, акрамя таго, адмененыя й групавыя візы. Для атрыманьня візы неабходная і наяўнасьць пэўнай сумы грошай -- 40 эўра ў суткі пры пражываньні ў гатэлі, і 20 эўра – для тых, хто спыніўся ў людзей, што выслалі запрашэньне. Акрамя таго, латвійскі бок можа патрабаваць дакумэнты, якія пацьвярджаюць наяўнасьць неабходных для праезду й пражываньня сродкаў, напрыклад, рахунак у банку, сума заробку і г.д.

Пры гэтым згодна закону, калі запрошаны парушыць візавы рэжым, то выдаткі па яго высылцы з краіны будзе несьці ці сам замежнік, ці асоба, якая яго запрасіла.

Зьмены парадку ўезда ў краіну закрануць ня толькі беларусаў, але й грамадзянаў іншых дзяржаваў, у прыватнасьці, краінаў СНД, якім для наведваньня Латвіі неабходная віза.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: