Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Радзе Эўропы Беларусі ня месца 14:18, 22/05/2003
Старшыня Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) Пітэр Шыдэр лічыць, што сытуацыя з дэмакратыяй у Беларусі не дазваляе ў бліжэйшы час вярнуцца да пытаньня аб уключэньні Беларусі ў Раду Эўропы.
Як паведамілі БелаПАН ва ўпраўленьні ўрадавай інфармацыі міністэрства інфармацыі й друку Саратаўскай вобласьці Расеі, пытаньне аб пэрспэктывах уключэньня Беларусі ў склад Рады Эўропы было зададзена старшыні ПАРЭ саратаўскім губэрнатарам Дзьмітрыем Аяцкавым на 10-ым паседжаньні Кангрэсу мясцовых і рэгіянальных уладаў Эўропы. Паседжаньне праходзіла ў Стразбургу з 20 па 22 траўня. Пры гэтым Д.Аяцкаў падкрэсьліў, што зараз у склад арганізацыі ўваходзяць 45 эўрапейскіх дзяржаваў за выключэньнем Манака й Беларусі.
Адказваючы, П.Шыдэр сказаў, што ў Беларусі “па-ранейшаму назіраецца дэфіцыт дэмакратыі й неадпаведнасьць эўрапейскім стандартам”. Менавіта гэтыя фактары, паводле яго, не дазваляюць на бліжэйшым паседжаньні ПАРЭ, якое пройдзе ў чэрвені 2003 году, вярнуцца да пытаньня аб уключэньні краіны ў склад арганізацыі”.