Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 2223 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



ААН выступае ў абарону «Ратушы»
11:01, 22/05/2003

Прадстаўнік ААН у Рэспубліцы Беларусь Ніл Бунэ накіраваў на імя Аляксандра Сянькевіча, кіраўніка Ўпраўленьня юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкаму, афіцыйны ліст адносна ліквідацыі грамадзкага аб’яднаньня “Ратуша”.

У лісьце гаворыцца, што Прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь сумесна зь Міністэрствам адукацыі РБ ажыцьцяўляе праект “Інтэрнэт”, які садзейнічае забесьпячэньню доступу да сеціва Інтэрнэт установаў адукацыі, аховы здароўя, культуры, СМІ, а таксама грамадзкіх аб’яднаньняў. Партнэрам па рэалізацыі праекту на тэрыторыі Гарадзенскай вобласьці зьяўляецца ГООО “Ратуша”.

На думку Прадстаўніцтва, дзейнасьць грамадзкага аб’яднаньня ў рамках вышэйзгаданага праекту заслугоўвае станоўчай адзнакі, а ліквідацыя “Ратушы” сур’ёзна абцяжарыць рэалізацыю праекту ў Гарадзенскай вобласьці й значна скароціць інфармацыйна-адукацыйныя магчымасьці жыхароў гораду й рэгіёну. За мінулы год кампутарнай тэхнікай “Ратушы” карысталіся амаль паўтары тысячы чалавек з больш як 35 арганізацыяў.

Копіі ліста атрымалі таксама міністар адукацыі Рэспублікі Беларусь П.Брыгадзін і старшыня Гарадзенскага абласнога суда А.Грынкевіч, паведамляе сайт www.hrodna.by.

Нагадаем, што справа аб ліквідацыі “Ратушы” будзе разглядацца ў Гарадзенскім судзе сёньня.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: