Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 2223 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сэрбы ўступіліся за няўрадавыя арганізацыі Беларусі
14:09, 22/05/2003

Вядомая арганізацыя Сэрбіі “Грамадзянскія ініцыятывы” выступіла зь лістом у падтрымку няўрадавых арганізацыяў Беларусі. У лісьце, адрасаваным беларускім уладам, “Грамадзянскія ініцыятывы” выказваюць рашучы пратэст спробам “ліквідаваць дэмакратычныя арганізацыі ў краіне”.

Аўтары ліста адзначаюць, што сытуацыя, якая склалася з грамадзкімі арганізацыямі “Ратуша” (Горадня), “Агенцтва рэгіянальнага разьвіцьця “Варута” (Баранавічы), “Грамадзянскія ініцыятывы” (Гомель) і “Моладзевы хрысьціянска-сацыяльны зьвяз” (Менск), супраць якіх пададзеныя зыскі аб ліквідацыі, “зьяўляецца сур’ёзным парушэньнем грамадзянскіх свабодаў і правоў чалавека”, перадае БелаПАН.

Прадстаўнікі сэрбскае арганізацыі таксама заяўляюць: ім добра вядома, што значыць жыць у рэпрэсыўнай і недэмакратычнай краіне, і таму яны гатовыя аказаць беларускаму трэцяму сэктару “ўсю магчымую дапамогу, нават калі гэта патрабуе нашмат большага міжнароднага ціску”.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: