Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 2223 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сяргея Скрабца «здалі» пракуратуры
10:58, 22/05/2003

Генэральная пракуратура Беларусі мае права распачынаць адносна беларускіх парлямэнтараў крымінальныя справы, нягледзячы на дэпутацкую недатыкальнасьць, якой яны валодаюць. Пра гэта заявіў у сераду журналістам віцэ-сьпікер “палаты прадстаўнікоў” Уладзімер Канаплёў, камэнтуючы распачынаньне пракуратурай краіны крымінальнай справы адносна “дэпутата” Сяргея Скрабца.

“Генпракуратура мае права распачынаць крымінальную справу адносна дэпутатаў, калі яны падазраваюцца ў сур’ёзным злачынстве, напрыклад, у крадзяжы ў асабліва буйным памеры”, -- удакладніў Канаплёў.

Ён не пагадзіўся зь сьцьвярджэньнем, што распачынаньне крымінальнай справы адносна Скрабца зьвязанае зь яго палітычнай дзейнасьцю.

“Гэта ня першы выпадак у Беларусі, калі многія з тых, хто правараваўся і адносна якіх распачатыя крымінальныя справы, зьвязваюць гэта з палітыкай”, -- адзначыў віцэ-сьпікер.

Ён паведаміў, што пракуратура Беларусі паведаміла кіраўніцтву “парлямэнту” аб распачынаньні крымінальнай справы адносна Сяргея Скрабца паводле артыкулаў: арганізацыя злачыннай групы й вымантачваньне крэдытаў.

Справа “дэпутата” Скрабца, паводле Канаплёва, разглядаецца ў рамках крымінальнай справы, заведзенай на прадстаўнікоў гандлёвага дому “Бел-Бабаеўскі” і кампаніі “Белтрэйдэкспа”.

Да абраньня ў “парлямэнт”, Скрабец ачольваў Гандлёвы Дом “Бел-Бабаеўскі”.

У пракуратуры Беларусі пакуль не камэнтуюць факт распачынаньня адносна “дэпутата” крымінальнай справы, спасылаючыся на дамоўленасьць з сьледчым, які вядзе дадзеную справу.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: