Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 2223 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка хаваецца за высокім плотам
14:24, 22/05/2003, фота IREX/Promedia

Аляксандар Лукашэнка ўмацоўвае свае рэзыдэнцыі побач сталіцы. Нядаўна трохмэтровымі бэтоннымі плітамі з калючым дротам паверсе былі абнесеныя некалькі дзясяткаў гектараў сасновага бору ў раёне Астрашыцкага гарадку пад Менскам. Наколькі новае ўмацаваньне хавае ад пабочных вачэй гаспадара рэзыдэнцыі “Азёрны”, спрабаваў высьветліць карэспандэнт Радыё Свабода.

Шчыра скажу, такога відовішча не чакаў. Ехаў крыху зь недаверам: ці сапраўды Лукашэнка хаваецца ад электарату за высокім плотам? Можа, гэта фантазія мясцовых жыхароў? — людзі, як правіла, схільныя перабольшваць. Але насамрэч ёсьць і трохмэтровы плот, і вартавыя вышкі з магутнымі пражэктарамі, і, што самае нечаканае — забаранаваная паласа зямлі ўздоўж бэтонных плітаў! Магу з ўпэўненасьцю канстатаваць, што на некаторых участках дзяржаўнае мяжы няма такога добрага ўмацаваньня.

Дарэчы, спрабаваў абысьці гэтую цытадэль, каб знайсьці слабыя месцы ў прэзыдэнцкім умацаваньні. Але, прайшоўшы найменей два кілямэтры па вузкай сьцежцы паміж плотам і зарослым чаротам Астрашыцкага возера, пераканаўся ў бездакорнасьці канструкцыі. Нават невялікая адтуліна, празь якую ў возера магутным струменем выліваюцца адкіды жыцьцядзейнасьці рэзыдэнцыі, забраная над трубой у стальныя краты. Можа скажу крамолу, але мне ўсё гэта больш нагадала зону — адзінае, што сабакі брахалі не за плотам, а ў вёсцы ды ў суседзяў-дачнікаў.

З большага штосьці пабачыць на тэрыторыі рэзыдэнцыі не ўдалося, але ёсьць некаторыя ўчасткі, забраныя не бэтонам, а гэткай жа трохмэтровай стальной сеткаю. Менавіта ў гэтым месцы адкрываецца від на невялікую затоку возера, яшчэ не зацягнутую тваньню. Адразу за сеткаю — дагледжаны яблыневы сад. Кожнае дрэва пабеленае, паміж імі завіхаюцца людзі: адныя косяць траву, іншыя паліваюць дрэвы, падвязваюць маладыя яблыні. З глыбіні чуваць гул тэхнікі, стракочуць газонакасілкі... Карацей, нават у адсутнасьць гаспадара (а Лукашэнка, як кажуць, зьяўляецца тут не часьцей, чым раз-два на месяц) жыцьцё віруе.

Я ўсё ж аб’ехаў рэзыдэнцыю з боку Астрашыцкага гарадку і падруліў да параднага ўваходу. Зь лесу вынырнуў вельмі акуратны КПП са шлягбаўмам, але што зьдзівіла: на шашы, пазначанай знакам “Галоўная дарога” ля ўезду ў рэзыдэнцыю вісіць знак “Саступі дарогу”. І яшчэ знак “Стоп”: абавязкова трэба спыніцца. Дзіўнае разуменьне правілаў дарожнага руху.

Апроч таго, побач з рэзыдэнцыяй “Азёрны” месьцяцца лецішчы творчага бамонду Беларусі — артыстаў, музыкаў, мастакоў. Літаральна плот у плот з Лукашэнкам — лецішчы каапэратыву “Сябры”, дзе адпачывае беларуская эліта. Суседзтва, калі можна так бы мовіць, вельмі трывожнае.

Да таго часу, як Лукашэнка абраў сабе месцам адпачынку менавіта былую загарадную рэзыдэнцыю міністра абароны (а зроблена гэта з практычных мэтаў, бо тут маецца бункер на выпадак ядзернай вайны), дзеці дачнікаў хадзілі ў дагледжаны бор па грыбы. Калі падобныя спробы здарыліся летась, якраз і распачалася глябальная будоўля — служба аховы палічыла за лепшае адмежавацца ад нязваных гасьцей.

Мала за тое, адзін з пэнсіянэраў, чый надзел аказаўся пад Лукашэнкавым плотам, ужо быў пакладзены на зямлю ўзброенай аховай за тое, што зьбіраўся абрэзаць галінкі дрэваў, якія растуць на тэрыторыі рэзыдэнцыі, але навісаюць над ягонымі гуркамі. Ад тае пары пэнсіянэр, які неаднойчы гучна распавядаў, як ён ганарыцца, што прынамсі летам жыве побач з прэзыдэнтам, перайшоў у маўклівую да яго апазыцыю.

Астатнія жыхары “Сяброў” пасьля таго выпадку былі папярэджаныя, што набліжацца да агароджы ня варта ў мэтах уласнай жа бясьпекі. І цяпер творцы называюць рэзыдэнцыю “зонай Лукашэнкі”. А на пытаньне — чаму яна так умацаваная?— жартуюць: “А мо’ там Садам хаваецца?”

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: