Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 2324 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Армия спасения (III часть)
12:13, 23/05/2003


 ПАЛIТЫКА 

Валерыя Шчукіна пазбаўляюць прапіскі й жыльля
14:45, 23/05/2003

Калегія па грамадзянскіх справах Віцебскага абласнога суда пакінула ў сіле рашэньне суда Полацкага раёну і г.Полацку аб высяленьні вядомага апазыцыянэра, журналіста й праваабаронцы Валерыя Шчукіна з інтэрнату Полацкага агратэхнічнага каледжу, дзе ён меў прапіску апошнія сем гадоў. Сваё высяленьне Шчукін наўпрост зьвязвае з сваёй палітычнай дзейнасьцю, і ў прыватнасьці, з удзелам у кампаніі па выбарах у мясцовыя Саветы, калі ён балятаваўся ў дэпутаты Полацкага гарсавету.

ЦВК Расеі: рэфэрэндум па «саюзу» ў 2003 годзе нерэальны
14:42, 23/05/2003

Правядзеньне рэфэрэндуму па канстытуцыйным акце “саюзу” Беларусі й Расеі сёлета “нерэальна”, заявіў 23 траўня старшыня Цэнтрвыбаркаму Расеі Аляксандар Вешнякоў на прэс-канфэрэнцыі ў Маскве.

Пракурор папярэджвае: жартаваць нельга!
13:30, 23/05/2003

Гісторыя з выклікам у рэспубліканскую пракуратуру журналіста “Народнай волі” Аляксандра Сіліча ўжо вядомая ўсяму сьвету. Вядомая тым, што сьвет ня ведаў такога: каб за першакрасавіцкі жарт газэтчыка мучылі пракуроры. І вось вынік -- праз тыдзень пасьля першага візыту Сіліча зноў запрасілі наведаць будынак па вул.Рэвалюцыйнай,22. На гэты раз – для ўручэньня афіцыйнага папярэджаньня за подпісам намесьніка Генэральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Н.М.Купрыянава.

Расейскія праваабаронцы патрабуюць расьсьледаваньня «гучных справаў» у Беларусі
12:43, 23/05/2003

Расейскія праваабарончыя арганізацыі “Інфармацыйна-прававы цэнтар “Мэмарыял”, “Прававая абарона” і “Цэнтар падтрымкі грамадзянскіх ініцыятываў “Адкрытае грамадзтва” (Екацерынбург) зьвярнуліся да генэральнага пракурора Беларусі Віктара Шэймана з просьбай правесьці “поўнае і аб’ектыўнае расьсьледаваньне” фактаў зьнікнеьня ў Беларусі вядомых палітыкаў і журналіста Зьмітра Завадзкага.

У Магілёве галадаюць ужо двое
12:42, 23/05/2003

У Магілёве на пляцоўцы каля Палацу культуры заводу штучнага валакна шосты дзень працягваецца галадоўка жыхара вёскі Зімніца Магілёўскага раёну Паўла Крушкіна. 22 траўня да акцыі пратэсту далучылася жонка вяскоўца Любоў Крушкіна.

Скупыя сьлёзы інтэгратараў
12:06, 23/05/2003, Наталя Віктарава, «Время новостей»

Падзеі апошніх гадоў сьведчаць аб пахаладненьні зносінаў паміж Менскам і Масквой. Зь ініцыятывы Расеі заплянаванае на 2-3 чэрвеня паседжаньне парлямэнцкага сходу “саюзу” пераносіцца. У Менску кажуць, што афіцыйнай тэлеграмы з гэтай нагоды яшчэ не атрымалі. Між тым кіраўнік прадстаўніцтва парлямэнцкага сходу ў Беларусі Мікалай Канцавы аб пераносе ня чуў. “Гэта не зьвязана з абвастрэньнем зноснаў ці з праблемамі зьмястоўнага характару. Размова ідзе аб арганізацыйна-тэхнічных пытаньнях”, -- сьцьвярджае ён.

ЗУБР супрацоўнічае з маладымі ўкраінцамі
12:05, 23/05/2003, Генадзь Кесьнер, Радыё Рацыя

Каардынатары моладзевага руху негвалтоўнага супраціву ЗУБР Уладзімер Кобец і Зьміцер Бародка вярнуліся з Кіеву, дзе бралі ўдзел у "Форуме эўрапейскай моладзі". Там "зуброўцы" мелі шэраг сустрэчаў з дэпутатамі Вярхоўнае Рады, лідэрамі й прадстаўнікамі шэрагу грамадзкіх арганізацыяў і моладзевых аб`яднаньняў, са слухачамі Магілянскай акадэміі ўкраінскай сталіцы. Вельмі актыўна ў часе сустрэчаў уздымалася тэма далейшай супрацы й выбараў, якія адбудуцца ў абедзьвюх краінах у наступным годзе.

Абарона для XXI стагодзьдзя
12:04, 23/05/2003, Дональд Рамсфэлд, міністар абароны ЗША, `The Washington Post`

Учора на старонках гэтага выданьня кангрэсмэн Айк Скелтан, дэмакрат ад штату Мантана, выклаў свае пярэчаньні супраць унесенага прэзыдэнтам ЗША ў кангрэс законапраекта "Аб рэарганізацыі абароны для 21-га стагодзьдзя”. Я аддаю дань павагі сп.Скелтану за яго шматгадовую службу, аднак ня згодны з многімі з заяўленых ім пярэчаньняў. І вось чаму.

Апошні ў вышэйшай лізе
12:02, 23/05/2003, Яўген Шастакоў, «Известия»

Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што намерваецца асабіста – па дарозе на пецярбургскі юбілей падзякаваць свайго калегу, польскага прэзыдэнта Аляксандра Квасьнеўскага, за дапамогу ў вырашэньні ірацкага канфлікту. За гэтую падтрымку прэса Францыі даўно назвала кіраўніка польскай дзяржавы траянскім канём, а нямецкая яшчэ больш груба – траянскім аслом Эўропы. Тым не менш Квасьнеўскі вынікамі ірацкай кампаніі застаўся задаволены: у абмен на ляяльнасьць ён дабіўся ад Вашынгтону для сваёй краіны значных эканамічных прывілеяў і пры гэтым не сапсаваў зносінаў зь лідэрамі вядучых эўрапейскіх дзяржаваў.

Незадаволенасьць насельніцтва псуе юбілей Санкт-Пецярбургу
12:01, 23/05/2003, Фрэд Веір, `Christian Science Monitor`, (ЗША)

Алена і Аляксей Сянкевічы жывуць у цэнтры Санкт-Пецярбургу ў прыгожым доме 18-га стагодзьдзя, што фасадам выходзіць на вузкі канал, які перасякаецца мастамі. Іх дом можна зьмяшчаць на рэклямны плякат, прысьвечаны заплянаванаму на наступны тыдзень маштабнаму сьвяткаваньню трохсотлецьця Санкт-Пецярбургу, “вакна ў Эўропу”, пабудаванага Пятром Першым. Аднак варта зайсьці ў сьветла-чырвоныя парадныя дзьверы, як усё хараство зьнікае.

У Менску прайшоў мітынг «Не — агалечваньню народа! »
10:56, 23/05/2003

Каля дзьвюх тысячаў чалавек прынялі ўдзел у санкцыянаваным мітынгу пратэсту "Не — агалечваньню народа!", які прайшоў вечарам 22 траўня ў парку імя 50-годзьдзя Кастрычніка ў Менску. Заяўку на правядзеньне акцыі падаваў у гарвыканкам Беларускі прафсаюз работнікаў аўтамабільнага й сельскагаспадарчага машынабудаваньня (АСМ). Актыўны ўдзел у яе арганізацыі прыняў яшчэ адзін рэспубліканскі прафсаюз -- работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП).

Пуціну не да Лукашэнкі
10:56, 23/05/2003, Максім Глікін, «Независимая газета»

На піцерскіх урачыстасьцях чакаецца небывалае да гэтага часу паломніцтва самых высокапастаўленых замежных пэрсон. Чакаецца каля 45 лідэраў найбольш разьвітых дзяржаваў сьвету. У Санкт-Пецярбург прыедуць усе прэзыдэнты краінаў “вялікай васьмёркі”, усе лідэры рэспублік СНД, чый нефармальны саміт пройдзе ў дні юбілею, кіраўнікі ўсіх 20 краінаў ЭЗ, а таксама 10 краінаў, якія ўвайсьці ў ЭЗ яшчэ толькі плянуюць, адпаведна для ўдзелу ў саміце ЭЗ-Расея.

Чыя школа?
10:55, 23/05/2003, Аляксандар Барнатовіч, «БДГ»

Менская гарадзкая пракуратура завяршыла расьсьледаваньне й накіравала ў суд крымінальную справу адносна былога сьледчага Менскага раёну. Ён абвінавачваецца ў зьдзяйсьненьні забойства, хуліганстве, а таксама цэлым шэрагу службовых злачынстваў. Як было высьветлена ў час расьследаваньня, сьледчы, які прапрацаваў ўсяго сем месяцаў, фальсыфікаваў крымінальныя справы й “глушыў” іх направа й налева, а калі падвярнулася нагода, выйшаў “на вялікую дарогу”. Таму цалкам магчыма, што пасьля суда кампэтэнтнымі органамі будзе зададзенае пытаньне, дзе яго гэтаму навучылі. Выбар невялікі: або ў Акадэміі МУС РБ, або ў час практычнай працы ў сьледчым аддзеле.

Генэралы Беларусі й Малдовы дамовіліся
10:54, 23/05/2003

Пагадненьне аб стварэньні сыстэмы інфармацыйнага абмену паміж міністэрствамі абароны Беларусі й Малдовы падпісанае ў час візыту ў Менск міністра абароны Малдовы. Паводле інфармацыі прэс-службы МА РБ, брыгадны генэрал Віктар Гайчук і генэрал войска Леанід Мальцаў дамовіліся, што ствараемая інфармацыйная сыстэма будзе ўключаць у сябе зьвесткі аб нарматыўных прававых актах па стварэньні й функцыянаваньні ўзброеных сілаў дзьвюх краінаў. Аб выкананьні дамоваў у ваеннай сфэры, навукова-тэхнічных праграмаў і праектаў супрацоўніцтва ў галіне ваеннай навукова-тэхнічнай інфармацыі.

Факс з Барысава пераданы на разгляд АБСЭ
10:52, 23/05/2003

У гэтыя дні ў Празе адбываецца эканамічны форум АБСЭ ў Эўропе па пытаньнях нелегальнага гандлю наркотыкамі й зброяй. Карэспандэнт Радыё Свабода Рон Сынавіц падчас вайны ў Іраку знайшоў факс, які можа сьведчыць аб перамовах паміж беларускім прадпрыемствам і рэжымам Садама Хусэйна адносна паставак узбраеньняў і навучаньні ў Беларусі ваенных адмыслоўцаў у 2001 годзе. Гэты дакумэнт афіцыйна быў перададзены Радыё Свабода на разгляд АБСЭ.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Шэф, усё прапала!
15:40, 23/05/2003, Канстанцін Скуратовіч, «Белорусские новости», фота IREX/Promedia


 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Ці бярэ Лукашэнка «халтуру» дадому?
15:41, 23/05/2003, Ігар Карней, Радыё Свабода

Паводле Канстытуцыі, прэзыдэнт Беларусі павінен займацца справамі дзяржаўнай важнасьці: весьці міжнародную палітыку, прызначаць і вызваляць ад пасадаў высокіх дзяржаўных чыноўнікаў, выступаць з заканадаўчай ініцыятывай, падпісваць законы і г.д. Здавалася б, найвышэйшая дзяржаўная асоба ня можа мець часу на вырашэньне праблемаў, якія ў кампэтэнцыі сотняў чыноўнікаў ніжэйшага рангу. Гэта праўдзіва для прэзыдэнта любой краіны, але не для Лукашэнкі: кола абавязкаў беларускі кіраўнік пашырыў ад вырашэньня кватэрных пытаньняў да прызначэньня старшыняў калгасаў.

Слуханьні па праблеме ліквідацыі грамадзкіх аб’яднаньняў
13:38, 23/05/2003

26 траўня 2003 году ў межах кампаніі абароны грамадзкіх арганізацыяў “Наша Салідарнасьць” у Міжнародным адукацыйным цэнтры адбудуцца адкрытыя грамадзкія слуханьні. Яны будуць тычыцца пытаньняў нерэгістрацыі й ліквідацыі грамадзкіх арганізацыяў, шматлікіх парушэньняў заканадаўства аб грамадзкіх аб`яднаньнях з боку Міністэрства юстыцыі Беларусі.

Двуязычие опошлило национальную культуру
13:37, 23/05/2003

Кризис отечественной культуры доктор философии Владимир Конон связывает с последствиями двуязычия. Как отметил ученый, "опошление отечественной культуры проявилось с введением двуязычия после референдума 1995 года, когда местный и канцелярский диалекты русского языка повсеместно вытеснили из обращения белорусский язык. Чтобы вернуть ему должное место в жизни общества необходимо восстановить действие закона о языках 1990 года, когда в стране единственным государственным был белорусский язык".

Улады адмовіліся адзначаць 750-годзьдзе каранацыі Міндоўга
12:41, 23/05/2003

Дзяржава адхіліла прапанову грамадзкасьці шырока адзначыць 750-годзьдзе каранацыі вялікага князя Наваградзкага Міндоўга. Пра гэта паведаміў намесьнік старшыні грамадзкага нацыянальнага камітэту па правядзеньні сьвяткаваньня, вядомы мастак і грамадзкі дзеяч Мікола Купава на паседжаньні аргкамітэту, якое адбылося ў Менску 22 траўня.

Рэальны заробак зьнізіўся болей чым на 4 адсоткі
12:40, 23/05/2003

На 4,5 адсоткі зьнізіўся ў студзені-красавіку сёлетнега году рэальны налічаны заробак рабочых і служачых Беларусі ў параўнаньні зь сьнежнем 2002 году.

Безальтэрнатыўнае аздараўленьне
11:58, 23/05/2003, «БДГ»

З сур’ёзнымі цяжкасьцямі сутыкнуцца сёлета беларускія грамадзяне, якія маюць патрэбу ў адпачынку і лячэньні ў прэстыжных унікальных санаторыях Расеі і Ўкраіны. Днямі Савет Міністраў перагледзіў сьпіс здраўніц, пуцёўкі ў якія закупаліся дзяржавай і выкрэсьліў зь яго большасьць лячэбных установаў, якія не належаць нашай рэспубліцы.

Адчуйце розьніцу
11:57, 23/05/2003, «БДГ»

Пытаньні сацыяльнага забесьпячэньня пэнсіянэраў цягам амаль усяго пэрыяду прэзыдэнцтва Аляксандра Лукашэнкі лічыліся ледзь не асноўнымі ў ягонай дзейнасьці. Але, мяркуючы па ўсім, цяжкое эканамічнае становішча вымушае ўрад і “парлямэнт” прымаць вельмі непапулярныя меры і адносна да гэтага часу “сьвяшчэннай” для кіраўніка дзяржавы сфэры.

Шматдзетныя сем’і, дапамогі не чакайце
11:56, 23/05/2003, Марыя Русаковіч, «Народная воля»

Вы калі-небудзь спрабавалі падлічыць, у якую суму абходзіцца бацькам вырасьціць свайго дзіцёнка, даючы яму, па магчымасьці, усё неабходнае? А калі дзіцёнак не адзін, а, напрыклад, чацьвёра? Ці пяцёра?...

4 тысячы прадпрыемстваў з замежнымі інвэстыцыямі
11:55, 23/05/2003

Па стану на 1 студзеня сёлетнега году ў Беларусі зарэгістравана 3912 прадпрыемстваў з замежнымі інвэстыцыямі з 83 краінаў. У 2002 годзе такіх прадпрыемстваў налічвалася 2958. З спасылкаю на дадзеныя Мінэканомікі Беларусі ў амбасадзе рэспублікі ў Маскве РІА "Новости" паведамілі таксама, што абвешчаны статутны фонд сумесных і замежных прадпрыемстваў на дадзены час складае 919,2 млн. даляраў, у тым ліку доля замежных інвэстараў - 597,7 млн.

Эпідэмія ў Горадні нарастае
11:11, 23/05/2003

У інфэкцыйную лякарню Горадні паступіла ўжо 75 чалавек хворых на мінінгіт. Як паведаміў “Интерфаксу” ў пятніцу старшыня гарадзкой надзвычайнай эпідэміялягічнай камісіі, намесьнік старшыні Гарадзенскага гарвыканкаму Валянцін Лявонаў, “у асноўным гэта дзеці ад 4 да 12 гадоў, а таксама шасьцёра дарослых”. Ім выстаўлены папярэдні дыягназ – сярозны менінгіт, выкліканы энтэравірусам. Адмыслоўцы Рэспубліканскага цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі, якія зараз працуюць у Горадні, дыягназ хворых ужо пацьвердзілі.

Прыватызацыя «паводле Лукашэнкі» правалілася
11:08, 23/05/2003, Яўген Калюкоў, Газета.ru

Прызначаныя на 4–5 чэрвеня таргі па продажу акцыяў буйнейшых прадпрыемстваў беларускай нафтахіміі не адбудуцца. Жадаючых паўдзельнічаць у прыватызацыі так званага “фамільнага срэбра” Беларусі, за якое Лукашэнка, як і абяцаў, запрасіў вельмі дорага, так і не знайшлося.

Асноўныя фонды знасіліся больш чым напалову
11:05, 23/05/2003

Паводле вынікаў апошняй пераацэнкі асноўных фондаў па стану на 1 студзеня 2003 году ступень зношанасьці асноўных сродкаў у агуле па краіне складае 54,8%, актыўнай часткі асноўных сродкаў - 75,2%.

У Расеі пражывае больш за 2 мільёны беларусаў
11:05, 23/05/2003

На дадзены час у Расеі пражывае больш за два мільёны беларусаў і дзейнічаюць звыш 60 створаных імі розных грамадзкіх арганізацыяў – зямляцтваў, культурна-асьветніцкіх таварыстваў, культурных цэнтраў і нацыянальна-культурных аўтаноміяў. Гэтыя дадзеныя прывёў амбасадар Беларусі ў РФ Уладзімер Грыгор’еў, выступаючы ў чацьвер зь лекцыяй перад выкладчыкамі й студэнтамі Дыпляматычнай акадэміі МЗС РФ.

Беспрацоўе з жаночым тварам
11:04, 23/05/2003, БДГ

З пачатку сёлетнега году колькасьць афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных у беларускай сталіцы складае 16,2 тыс. чалавек, 64% зь іх -- жанчыны. За гэты час працаўладкавана больш за пяць тысячаў жыхароў сталіцы і яшчэ каля дзьвюх тысячаў накіраваныя на перанавучаньне.

У красавіку кошты на гародніну вырасьлі амаль на 25 адсоткаў
11:02, 23/05/2003

Паводле дадзеных Менскага гарадзкога ўпраўленьня статыстыкі. У Менску кошты на харчовыя тавары ў красавіку вырасьлі на 2,6 асдоткі. Абсалютны рэкорд пабіла гародніна, якая падаражэла на чвэрць, што лёкка можна патлумачыць: на вуліцы вясна. Кошты на іншыя прадукты харчаваньня былі больш спакойнымі. Крупа й бабовыя падаражэлі на 5,1 адсоткі, мяса й птушка — на 3,4, малако й малочныя прадукты — на 3,1, алкаголь — на 2,7.

Сельскія гаспадаркі не забясьпечаныя хімпрэпаратамі
11:01, 23/05/2003

Мінсельгасхарч прымае меры па павелічэньні тэмпаў хімічнай апрацоўкі палеткаў. На дадзены час сельскія гаспадаркі краіны забясьпечаныя імі толькі на 47 адсоткаў ад патрэбы, у тым ліку гербіцыдамі - на 47, прэпаратамі для барацьбы з хваробамі - на 25 і хімікатамі для барацьбы з шкоднікамі расьлінаў - на 38 адсоткаў. Як патлумачыў карэспандэнту БЕЛТА галоўны аграном аддзелу аграхіміі й абароны расьлінаў Мінсельгасхарчу Міхаіл Русы, нават малейшае запозьненьне з апрацоўкай палеткаў пагражае стратай ураджаю – як мінімум, 5 цэнтнэраў з гектара.

Менчукоў – меней за 2 мільёны
11:00, 23/05/2003

На 1 красавіка сёлетнега году колькасьць насельніцтва сталіцы складала 1.728,4 тысячы чалавек. З пачатку году гэтая лічба вырасла на 2,1 тысячы. Як і ў папярэднія гады, гэта зьвязана з прытокам мігрантаў. Калі б Менск быў закрытым горадам, то праз перавагу сьмяротнасьці над нараджальнасьцю ягонае насельніцтва за першы кварталь 2003 году скарацілася б на 455 чалавек. Найбольшай велічыні натуральная страта дасягнула ў Заводзкім раёне -- 163 чалавека, паведамляе “БДГ”.

Перамовы «Белтрансгазу» і «Газпрому» могуць завяршыцца скандалем
11:00, 23/05/2003, Вольга Мазаева, «Независимая газета»

Сумеснае прадпрыемства павінна быць створанае да 1 ліпеня сёлетняга году, як гэта прапісана ў дамове паміж урадамі дзьвюх краінаў аб пашырэньні супрацоўніцтва ў газавай сфэры. Праўда, супярэчнасьцяў паміж бакамі столькі, што ні адна зь іх не гатовая казаць ня толькі пра вынікі, але нават пра час пачатку перамоваў. Галоўнае пытаньне: каму дастанецца кантрольны пакет акцыяў у новым СП па транспартыроўцы газу?

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: