Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 2324 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Валерыя Шчукіна пазбаўляюць прапіскі й жыльля
14:45, 23/05/2003

Калегія па грамадзянскіх справах Віцебскага абласнога суда пакінула ў сіле рашэньне суда Полацкага раёну і г.Полацку аб высяленьні вядомага апазыцыянэра, журналіста й праваабаронцы Валерыя Шчукіна з інтэрнату Полацкага агратэхнічнага каледжу, дзе ён меў прапіску апошнія сем гадоў. Сваё высяленьне Шчукін наўпрост зьвязвае з сваёй палітычнай дзейнасьцю, і ў прыватнасьці, з удзелам у кампаніі па выбарах у мясцовыя Саветы, калі ён балятаваўся ў дэпутаты Полацкага гарсавету.

У той самы дзень, калі Валеры Шчукін падаў дакумэнты на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы, яго патэнцыяльны супернік, дырэктар агратэхнічнага каледжу Ўладзімер Дзюбо падаў заяву ў Суд Полацкага р-ну г. Полацку з мэтай высяліць канкурэнта з падведамственнага інтэрнату. І суд задаволіў яго скаргу і прызнаў сам факт засяленьня апазыцыянэра ў полацкі інтэрнат незаконным.

У гэтым інтэрнаце Шчукін прапісаўся сем гадоў таму, калі быў абраны дэпутатм Вярхоўнага Савету 13-скліканьня і пажадаў быць побач з сваімі выбарцамі.

“Я не ўваходжу ні ў адну партыю, і таму балятавацца вымушаны выключна па месцу жыхарства. А па месцу жыхарства, у Полацку, чалавек, які мае значны палітычны досьвед, уладам не патрэбны. І таму яны робяць усё, каб высяліць мяне з Полацку”, -- сказаў Шчукін.

У сувязі з рашэньнем Калегіі па грамадзянскіх судох Віцебскага абласнога суда Валеры Шчукін падаў скаргу ў парадку нагляду старшыню Віцебскага абласнога суда.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: