Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Факс з Барысава пераданы на разгляд АБСЭ 10:52, 23/05/2003
У гэтыя дні ў Празе адбываецца эканамічны форум АБСЭ ў Эўропе па пытаньнях нелегальнага гандлю наркотыкамі й зброяй. Карэспандэнт Радыё Свабода Рон Сынавіц падчас вайны ў Іраку знайшоў факс, які можа сьведчыць аб перамовах паміж беларускім прадпрыемствам і рэжымам Садама Хусэйна адносна паставак узбраеньняў і навучаньні ў Беларусі ваенных адмыслоўцаў у 2001 годзе. Гэты дакумэнт афіцыйна быў перададзены Радыё Свабода на разгляд АБСЭ.
Рон Сынавіц зьвярнуўся да прадстаўніка Галяндыі, якая сёлета старшынюе ў арганізацыі, Аляксандра Ніцшэ з просьбай даць ацэнку гэтаму дакумэнту:
-- Мы атрымалі прадстаўлены нам дакумэнт і перадалі яго расейскай дэлегацыі, якая прысутнічае на Эканамічным форуме АБСЭ. Вы разумееце, што гэты дакумэнт павінен быць разгледжаны вельмі ўважліва і падрабязна перад тым, як даваць ацэнку. І без усялякага сумневу, падобная ацэнка будзе зробленая амэрыканскай дэлегацыяй. Я ведаю, што гэта было накіравана па інстанцыі ў ЗША, -- заявіў Ніцшэ ў інтэрвію Радыё Свабода.