Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 2324 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Безальтэрнатыўнае аздараўленьне
11:58, 23/05/2003, «БДГ»

З сур’ёзнымі цяжкасьцямі сутыкнуцца сёлета беларускія грамадзяне, якія маюць патрэбу ў адпачынку і лячэньні ў прэстыжных унікальных санаторыях Расеі і Ўкраіны. Днямі Савет Міністраў перагледзіў сьпіс здраўніц, пуцёўкі ў якія закупаліся дзяржавай і выкрэсьліў зь яго большасьць лячэбных установаў, якія не належаць нашай рэспубліцы.

Як сказаў карэспандэнту "БДГ" начальнік упраўленьня па аздараўленьні і санаторна-курортным лячэньні насельніцтва Валеры Гаруноў, сёлета беларускія грамадзяне пазбавяцца магчымасьці наведаць санаторыі ў Трускаўцы і Моршына, а таксама некаторыя буйныя аздараўляльныя цэнтры Расейскай Фэдэрацыі і Ўкраіны. Узамен беларусам прапануецца магчымасьць аздаравіцца ў санаторыях, якія належаць Упраўленьню справамі прэзыдэнта. У прыватнасьці, на выбар прапануюцца элітныя санаторыі ў Сочы і Туапсэ. Аднак адправіцца ў іх простыя сьмяротныя, па ўсёй верагонасьці, ня здолеюць. Нягледзячы на датацыі, аплаціць кошт знаходжаньня на прэстыжных прэзыдэнцкіх курортах здолеюць толькі забясьпечаныя жыхары сталіцы дый абраныя дзяржаўныя чыноўнікі. Для астатніх адзінай прапанаванай альтэрнатываю зьяўляецца адпачынак у айчынных лячэбніцах. Асабліва гэта датычыць летняга аздараўленьня дзяцей.

Паводле В.Гарунова, ва ўпраўленьні па аздараўленьні й санаторна-курортным лячэньні створаны адмысловы сьпіс з 60 беларускіх аздараўляльных лягероў, пуцёўкі ў якія часткова будуць датавацца зь дзяржаўнага бюджэту. Што тычыцца санаторных ваяжаў за мяжу, то летась ніякіх датацыяў на набыцьцё пуцёвак у заходнія здраўніцы дзяржава выдаваць ня будзе. Як адзначыў Валеры Гаруноў, перш за ўсё трэба напаўняць уласныя санаторыі, большасьць зь якіх маюць сур’ёзныя фінансавыя цяжкасьці.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: