Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 2324 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Улады адмовіліся адзначаць 750-годзьдзе каранацыі Міндоўга
12:41, 23/05/2003

Дзяржава адхіліла прапанову грамадзкасьці шырока адзначыць 750-годзьдзе каранацыі вялікага князя Наваградзкага Міндоўга. Пра гэта паведаміў намесьнік старшыні грамадзкага нацыянальнага камітэту па правядзеньні сьвяткаваньня, вядомы мастак і грамадзкі дзеяч Мікола Купава на паседжаньні аргкамітэту, якое адбылося ў Менску 22 траўня.

Паводле мастака, праграма грамадзкасьці па сьвяткаваньні 750-годзьдзя каранацыі Міндоўга “на 90 адсоткаў неажыцьцявіма з-за пазыцыі дзяржавы”. “Гэта тычыцца прыняцьця рашэньня аб узьвядзеньні ў сталіцы Беларусі помніка Міндоўгу, выпуску юбілейнай паштовай маркі й манеты. Усё гэта праігнаравана ўладаю. Міністар культуры Леанід Гуляка адмовіўся сустракацца з прадстаўнікамі грамадзкасьці па гэтых пытаньнях. Яго і міністэрства, мусіць, не хвалюе тэма зараджэньня вялікага княства Літоўскага -- старабеларускай дзяржавы, якая ляжыць у аснове цяперашняй нацыянальнай дзяржаўнасьці”, -- сказаў М.Купава. Ён мяркуе, што “не грамадзкасьць, а дзяржава павінна была ствараць камітэт па сьвяткаваньні юбілею каранацыі Міндоўга”. “Як дзяржава павінна ставіцца да такіх знамянальных гістрычных датаў, мы пераканаемся на прыкладзе суседняй Літвы, дзе гэтая падзея павінна стаць нацыянальным сьвятам”, -- сказаў мастак.

У інтэрвію БелаПАН вядомы беларускі тэатральны рэжысэр Валеры Мазынскі адзначыў, што, “на жаль, цяперашнія дзяржаўныя мужы не далучаюцца да досьведу сваіх папярэднікаў – калег па ўладзе і не ўлічваюць уплыў мастацтва на сілу дзяржавы”. “Паўсюль і ва ўсе часы разумныя валадары набліжалі да трона таленавітых людзей і карысталіся гэтым, бо талент, які падтрымлівае ідэю старажытнасьці і магутных гістарычных каранёў улады, служыць умацаваньню дзяржаўнасьці. У супрацьлеглым выпадку валадар быў пакнуты, бо на эмацыянальным узроўні народ адчуваў яго слабасьць і няўпэўненасьць”, -- сказаў В.Мазынскі.

Нягледзячы на пазыцыю дзяржаўных чыноўнікаў, на паседжаньні аргкамітэту зацьверджаны плян грамадзкасьці па правядзеньні юбілейных урачыстасьцяў у пэрыяд з 27 чэрвеня па 6 ліпеня. Ён уключае навуковую канфэрэнцыю ў Менску, адкрыцьцё мастацкай выставы ў сталічным Палацы масацтва, урачыстае паседжаньне прадстаўнікоў грамадзкасьці зь сьвяточным канцэртам і паездку ў Наваградак (Гарадзенская вобласьць).

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: