Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 2324 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Менску прайшоў мітынг «Не — агалечваньню народа! »
10:56, 23/05/2003

Каля дзьвюх тысячаў чалавек прынялі ўдзел у санкцыянаваным мітынгу пратэсту "Не — агалечваньню народа!", які прайшоў вечарам 22 траўня ў парку імя 50-годзьдзя Кастрычніка ў Менску. Заяўку на правядзеньне акцыі падаваў у гарвыканкам Беларускі прафсаюз работнікаў аўтамабільнага й сельскагаспадарчага машынабудаваньня (АСМ). Актыўны ўдзел у яе арганізацыі прыняў яшчэ адзін рэспубліканскі прафсаюз -- работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП).

Адкрываючы мітынг, лідэр прафсаюзу АСМ Аляксандар Бухвостаў паведаміў, што асноўная мэта акцыі -- заявіць ураду аб патрабаваньнях прафсаюзу. Паводле А.Бухвостава, патрабаваньні й прапановы па паляпшэньні сацыяльна-эканамічнай сытуацыі былі накіраваныя ва ўрад 24 красавіка. 14 траўня быў атрыманы афіцыйны адказ, у якім практычна няма станоўчай рэакцыі ні на адно з пастаўленых пытаньняў. Такім чынам, прафсаюз быў вымушаны прыцягнуць увагу да сваіх патрабаваньняў акцыяй пратэсту.

Пры гэтым А.Бухвостаў адзначыў, што “ўсе праблемы былі б вырашаныя”, калі б такія мітынгі зьбіралі не некалькі тысячаў, а сотні тысячаў чалавек. “Пакуль толькі два галіновыя прафсаюзы рашыліся на такі спосаб адстойваньня сваіх інтарэсаў”, -- канстатаваў ён.

На мітынгу выступіў старшыня прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч, лідэр беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук, кіраўнікі й прадстаўнікі прафсаюзных камітэтаў розных прадпрыемстваў, у тым ліку такіх буйных, як Менскі маторны завод і Менскі падшыпнікавы завод. Яны крытыкавалі сацыяльна-эканамічную палітыку, а таксама дзейнасьць новага кіраўніцтва Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі, якая, на думку выступоўцаў, ня ў стане рэальна абараняць правы працоўных.

Удзельнікі мітынгу прынялі рэзалюцыю з шэрагам патрабаваньняў да ўраду. У іх ліку – забясьпечыць адмену ўсіх рашэньняў па “замарожваньні” заробку; спыніць рост коштаў на спажывецкія тавары, тарыфы на жыльлёва-камунальная паслугі й транспарт; прыняць і пачаць рэалізацыю эфэктыўнай праграмы па захаваньні й стварэньні працоўных месцаў; зьмяніць сыстэму падаткаабкладаньня прамысловых прадпрыемстваў. Спыніць адміністратыўныя паборы; адмовіцца ад увядзеньня платных паслугаў у дзяржаўных мэдустановах і іншыя патрабаваньні.

У выпадку адмовы ўраду ад іх разгляду й прыняцьця адпаведных рашэньняў, удзельнікі мітынгу заяўляюць аб гатоўнасьці правесьці ў верасьні-кастрычніку сёлетняга году масавыя акцыі па выказваньні недаверу ўраду, паведамляе БелаПАН.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: