Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 2324 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пракурор папярэджвае: жартаваць нельга!
13:30, 23/05/2003

Гісторыя з выклікам у рэспубліканскую пракуратуру журналіста “Народнай волі” Аляксандра Сіліча ўжо вядомая ўсяму сьвету. Вядомая тым, што сьвет ня ведаў такога: каб за першакрасавіцкі жарт газэтчыка мучылі пракуроры. І вось вынік -- праз тыдзень пасьля першага візыту Сіліча зноў запрасілі наведаць будынак па вул.Рэвалюцыйнай,22. На гэты раз – для ўручэньня афіцыйнага папярэджаньня за подпісам намесьніка Генэральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Н.М.Купрыянава.

У дакумэце паведамляецца наступнае:

“У сувязі з зваротам Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь рэспубліканскай пракуратурай дадзены прававы аналіз артыкула “Сегодня ночью Саддам приземлился в Национальном аэропорту “Минск”. Устаноўлена, што ў згаданым друкаваным матэрыяле ў парушэньне арт.40 Закону Рэспублікі Беларусь “Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі”, якая забавязвае журналіста падаваць аб’ектыўную інфармацыю, распаўсюджаныя не адпаведныя рэчаіснасьці зьвесткі аб прыбыцьці ў Рэспубліку Бларусь Садама Хусэйна і прадстаўленьня яму палітычнага прытулку”.

…Згаданая публікацыя насіла характар відавочнай палітычнай правакацыі».

У сувязі з гэтым Аляксандар Сіліч афіцыйна папярэджаны “аб недапушчальнасьці парушэньня патрабаваньняў арт.40 Закону “Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі”. Акрамя таго, пракуратура папярэдзіла, што ў выпадку паўторнага парушэньня патрабаваньняў дадзенага закону адносна журналіста і рэдакцыі “Народнай волі” “будуць прынятыя больш жорсткія меры ўзьдзеяньня, прадугледжаныя Законам Рэспублікі Беларусь “Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі”.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: