Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 2324 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Асноўныя фонды знасіліся больш чым напалову
11:05, 23/05/2003

Паводле вынікаў апошняй пераацэнкі асноўных фондаў па стану на 1 студзеня 2003 году ступень зношанасьці асноўных сродкаў у агуле па краіне складае 54,8%, актыўнай часткі асноўных сродкаў - 75,2%.

Як паведамляе "Интерфакс" з спасылкаю на Міністэрства статыстыкі і аналізу, гэтыя лічбы нязначна адрозьніваюцца ад паказчыкаў на 1 студзеня 2002 году, калі ступень зношанасьці асноўных сродкаў складала 54,1%, актыўнай часткі асноўных сродкаў - 75,6%.

У прамысловасьці зношанасьць асноўных сродкаў на 1 студзеня 2003 года склала 62,4%, актыўнай часткі - 80,2% (на 1 студзеня 2003 году - 61,4% і 80,5% адпаведна). У сельскай гаспадарцы ў агуле зношанасьць асноўных сродкаў склала 57,2%, машынаў, абсталяваньня, транспартных сродкаў - 76,6% (57,5% і 79%). На транспарце на 1 студзеня 2003 году зношаныя 55,6% асноўных сродкаў, актыўнай часткі - 68,5% (54,8% і 66,9%). У будаўніцтве - 43,1% і 79,4% (42,5% і 79,1%).

У галіновай структуры асноўных сродкаў Беларусі найбольшую вагу займаюць асноўныя сродкі прамысловых прадпрыемстваў - 38,8%. З усіх галінаў прамысловасьці на долю машынабудаваньня й металаапрацоўкі прыпадае 11,4%, хімічнай і нафтахімічнай прамысловасьці - 8,1%, электраэнэргетыкі і паліўнай прамысловасьці - 7,6% у агульным аб’ёме асноўных фондаў рэспублікі. На долю сельскай гаспадаркі прыпадае 20,2% усіх асноўных сродкаў.

Прадпрыемствы і арганізацыі транспарту, жыльлёва-камунальнай гаспадаркі й будаўніцтва займаюць адпаведна 13,6%, 11,3% і 8,7%. Асноўныя сродкі арганізацыяў гандлю й грамадзкага харчаваньня складаюць 2,2%. На долю прадпрыемстваў лясной гаспадаркі, сувязі, матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня й збыту, іншых відаў дзейнасьці прыпадае 5,2% агульнага аб’ёму асноўных сродкаў краіны.

У структуры асноўных сродкаў прамысловых прадпрыемстваў найбольшую ўдзельную вагу (44,6%) займаюць машыны і абсталяваньне, на долю будынкаў прыпадае 29,9%, збудаваньняў- 9,3%, транспарту - 2%. У сельскай гаспадарцы доля актыўнай часткі асноўных сродкаў (машынаў і абсталяваньня) складае 24%. Найбольшая ўдзельная вага ў агульным аб’ёме асноўных сродкаў сельскай гаспадаркі прыпадае на долю будынкаў (35,7%) і збудаваньняў (22,4%).

У тэрытарыяльным разрэзе найбольшую ўдзельную вагу ў агульным аб’ёме асноўных сродкаў Беларусі займаюць асноўныя сродкі прадпрыемстваў і арганізацыяў Менску - 21,7%. На долю Гомельскай вобласьці прыпадае 17,8% асноўных сродкаў Беларусі, Менскай - 14,7%, Віцебскай - 13,4%, Берасьцейскай - 11,5%, Магілёўскай - 11%, Гарадзенскай - 9,9%.

Па выніках пераацэнкі рэшткавы кошт асноўных сродкаў павялічыўся ў 1,25 разы й склаў 60 трлн. руб.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: