Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
ЦВК Расеі: рэфэрэндум па «саюзу» ў 2003 годзе нерэальны 14:42, 23/05/2003
Правядзеньне рэфэрэндуму па канстытуцыйным акце “саюзу” Беларусі й Расеі сёлета “нерэальна”, заявіў 23 траўня старшыня Цэнтрвыбаркаму Расеі Аляксандар Вешнякоў на прэс-канфэрэнцыі ў Маскве.
“Мы не арыентуемся на правядзеньне рэфэрэндуму сёлета”, -- дадаў кіраўнік ЦВК. Паводле Вешнякова, “пакуль прававых магчымасьцяў для рэалізацыі рэфэрэндуму няма, няма й палітычнага рашэньня”.
Вешнякоў лічыць, што ў апошнія тры месяцы да пачатку выбарчай кампаніі ў Дзярждуму немагчыма падрыхтаваць заканадаўчую базу для правядзеньня рэфэрэндуму.
“Між тым такі рэфэрэндум неабходны”, -- дадаў кіраўнік Цэнтрвыбаркаму. Адказваючы на пытаньні, Аляксандар Вешнякоў адзначыў, што выбары “саюзнага” парлямэнту Расеі й Беларусі магчымыя “тэарытычна” ў наступным годзе, перадаюць РІА “Новости”.