Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
2627 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Віктару Івашкевічу забаранілі наведваць Менск
15:18, 26/05/2003


 ПАЛIТЫКА 

Зноў вобшук на мяжы
15:39, 26/05/2003

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька й ягоны намесьнік Яраслаў Раманчук 23 траўня падвергліся вобшуку пры перасячэньні літоўска-беларускай мяжы. Палітыкі вярталіся зь Вільні, дзе яны сустракаліся з прадстаўнікамі Сэйму Літвы. Вобшук праводзілі супрацоўнікі беларускай мытні і цягнуўся ён амаль гадзіну. Была дагледжаная аўтамашына, на якой ехалі лідэры АГП, правяраліся асабістыя рэчы і нават кішэні. Як паведамляе прэс-служба АГП канфіскоўваліся на дасьледаваньне праекты зьменаў у выбарчым заканадаўстве, прашэньні ў Канстытуцыйны суд.

Справа аб закрыцьці «Грамадзянскіх ініцыятываў» будзе заслухоўвацца 9 чэрвеня
12:55, 26/05/2003

23 траўня ў Гомелі адбылося першае слуханьне аб закрыцьці Гомельскага абласнога грамадзкага аб’яднаньня “Грамадзянскія ініцыятывы”. З зыскам у суд зьвярнулася абласное ўпраўленьне юстыцыі, якое па выніках праверкі абвінаваціла “Грамадзянскія ініцыятывы” ў сыстэматычным парушэньні заканадаўства - няправільным справаводзтве, нямэтавым выкарыстаньні замежнай бязвыплатнай дапамогі, а таксама ў парушэньні статуту арганізацыі, перадае БелаПАН.

Лукашэнка выпраўляе тытулы
12:53, 26/05/2003, «Время новостей»

У хуткім часе ў Беларусі называцца прэзыдэнтам зможа толькі кіраўнік дзяржавы. Урад выдаў пастанову, паводле якой слова “прэзыдэнт” павінна выключацца зь сьпісу назваў кіраўнікоў арганізацыяў. Зараз прэзыдэнтам банкаў, фірмаў і асацыяцыяў давядзецца пераймяноўвацца ў начальнікаў, кіруючых, дырэктараў, загадчыкаў і старшыняў. Урадавыя чыноўнікі спасылаюцца на даручэньне адміністрацыі кіраўніка дзяржавы. Да 1 жніўня павінны быць падрыхтаваныя неабходныя папраўкі ў заканадаўства.

Улады вырашылі не сьпяшацца з амбудсмэнам
12:53, 26/05/2003

“Нашая тактыка - не сьпяшацца”, - заявіў старшыня сталай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бясьпецы “савету рэспублікі” Мікалай Чаргінец, камэнтуючы 23 траўня па просьбе журналістаў сытуацыю з прыняцьцем у Беларусі закону аб упаўнаважаным па правох чалавека й стварэньнем у краіне інстытута амбудсмэна.

Старшынём Свабоднага прафсаюзу застаўся Генадзь Быкаў
12:52, 26/05/2003

Ягонае абраньне адбылося на сёмым чарговым справаздачна-выбарным зьезьдзе, які прайшоў за межамі Менску 24 траўня. Выбары праходзілі на альтэрнатыўнай аснове: акрамя Быкава, на пасаду старшыні арганізацыі прэтэндаваў Віктар Андрэеў - кіраўнік інфармацыйна-прававога цэнтру СПБ Воршы. У выніку таемнага галасаваньня паступіла 38 бюлетэняў. За кандыдатуру Быкава прагаласавалі 24 дэлегаты, за Андрэева – 14, супраць абодвух выказаліся шэсьць чалавек.

Ірацкіх вайскоўцаў падкупілі і забясьпечылі падзеньне рэжыму Хусэйна
12:51, 26/05/2003, www.NEWsru.com

Арабская электронная газэта “Алефія” ў панядзелак назвала трох высокапастаўленых ірацкіх вайскоўцаў, якія, на яе думку, былі падкупленыя ЗША і забясьпечылі падзеньне Багдаду і крах рэжыму Садама Хусэйна.

Палітычная гістэрыка
11:21, 26/05/2003, Ад рэдакцыі, `Известия`

Гістэрыка – вельмі папулярны жанр у маргінальных палітыкаў на постсавецкай прасторы. Сапраўдную палітычную гістэрыку выклікаў тэкст “Лукашэнка стаў у позу”, апублікаваны ў “Известиях” 22 траўня.

Расею, Беларусь і Ізраіль у ЭЗ ніхто не чакае
11:20, 26/05/2003

Прадстаўнікі Эўрапейскае камісіі асудзілі заяву прэм’ер-міністра Італіі Сільвіа Берлусконі аб магчымым далучэньні Расейскай Фэдэрацыі да Эўрапейскага зьвязу. У Эўракамісіі, якая прадстаўляе інтарэсы ЭЗ ў агуле, упэўненыя, што Расея не адносіцца да ліку дзяржаваў, якія маглі б далучыцца да зьвязу. Такой самай думкі, як перадае AFP, у Эўразьвязе трымаюцца і адносна Ізраілю й Беларусі, якія таксама згадваліся Сільвіа Берлусконі.

Адмысловая працоўная група ПА АБСЭ наведала Менск
11:19, 26/05/2003

Тры чальца адмысловай працоўнай групы Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ (ПА АБСЭ) па Беларусі будуць знаходзіцца ў Менску і Гомелі з 25 па 28 траўня. Групу будзе ачольваць Ута Цапф, кіраўнік адмысловай працоўнай групы. Пра гэта АФН паведамілі ў офісе АБСЭ ў Менску.

Беларуская апазыцыя не радая візыту Уты Цапф
11:17, 26/05/2003

Візыт дэлегацыі ПА АБСЭ ў Менск не выклікае асаблівага аптымізму ў беларускіх палітычных партыяў. Як паведамілі карэспандэнту “Росбалта” ў прэс-службе Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Беларусі, лідэры беларускіх апазыцыйных партый выпрацавалі агульную пазыцыю адносна надыходзячага візыту. У прыватнасьці, як заявіў старшыня партыі БНФ Вінцук Вячорка, “беларуская апазыцыя выкажа Уце Цапф сваё салідарнае патрабаваньне да эўрапейскіх структураў, уключна АБСЭ, “спыніць аднабаковыя крокі насустрач Менску й дачакацца хаця б аднаго інстытуцыйнага кроку ў адказ”. Лідэр АГП Анатоль Лябедзька таксама лічыць, што “прадэкляраваная міжнароднай супольнасьцю пакрокавая стратэгія засталася на паперы”. “Мы чакаем, што працоўная група ПА АБСЭ будзе ня толькі слухаць, назіраць, але і дасьць прэзэнтацыю свайго пляну дзеяньняў у Беларусь”, - адзначыў Лябедзька.

У Іране праходзяць Дні Беларусі
11:15, 26/05/2003

З 26 траўня па 2 чэрвеня ў Іране будуць праходзіць Дні Беларусі. Гэтыя тэрміны былі пацьверджаныя ў час сустрэчы міністра культуры нашай краіны з надзвычайным і паўнамоцным амбасадарам Ірану ў Беларусі. У Днях культуры прымуць удзел звыш 50 майстраў мастацтваў нашай краіны. У праграму ўключаныя выступ прэзыдэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь і паказ мастацкіх фільмаў “У жніўні 44-га” Міхаіла Пташука і “Маленькі баец” Маргарыты Касымавай. У час знаходжаньня ў Тэгеране дэлегацыі Міністэрства культуры мяркуецца таксама абмеркаваць пытаньне аб магчымасьці падрыхтоўкі праекта пагадненьня аб двухбаковым супрацоўніцтве ў вобласьці культуры паміж Беларусьсю і Іранам.

У Беларусі – новыя амбасадары Вялікабрытаніі й Японіі
11:14, 26/05/2003

Амбасадары Вялікабрытаніі, Японіі й Казахстану ўручаць у бліжэйшы час даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку. Пра гэта паведаміў журналістам начальнік упраўленьня інфармацыі, прэс-сакратар беларускага замежнапалітычнага ведамства Андрэй Савіных.

Туркмэнбашы падтрымлівае талібаў
11:13, 26/05/2003

Думскі міжнародны камітэт валодае інфармацыяй аб тым, што Туркмэнія падтрымлівала талібаў у Аўганістане. “ У думскім міжнародным камітэце ёсьць сур’ёзная інфармацыя, якая вельмі насьцярожвае, аб тым, што ў свой час рэжым сп.Туркмэнбашы быў непасрэдна зьвязаны з падтрымкаю талібаў, у тым ліку была перадача паліва талібам як раз напярэдадні контртэрарыстычнай апэрацыі”, -- заявіў кіраўнік міжнароднага камітэту Зьміцер Рагозін.

Лукашэнка рыхтуецца да эўрапейскай вайны?
11:10, 26/05/2003, Віктар Дзямідаў, `Stringer`

Дзесяць–дванаццаць гадоў і ўявіць сабе было немагчыма, што Беларусь калі-небудзь будзе межаваць з НАТО. Зараз сытуацыя карэнным чынам зьмянілася. Польшча, Літва й Латвія вось-вось стануць сябрамі НАТО, а значыць, ваенныя базы “патэнцыйнага праціўніка” акажуцца ў непасрэднай блізкасьці ад беларускіх межаў. Зразумела, як гэта ўражвае беларускі ўрад, які ірвецца ў абдымкі Расеі, а ЗША з іх хаўрусьнікамі ледзь не лаюцца, і на беларускіх вайскоўцаў, якія вырасьлі на супрацьстаяньні НАТО.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
У Беларусі меней 0,2% апраўдальных прысудаў
15:48, 26/05/2003, Гана Ляшкевіч, «Комсомольская правда в Беларуси», фота IREX/Promedia

Любы з нас безабаронны перад свавольствам і злачынцаў, і сыстэмы правасудзьдзя. Такая думка абсалютнай бальшыні нашых чытачоў, якія даслалі водгукі на матэрыялы “Галине за 40 долларов дали 2,5 года” і “Возьмите меня в колонию обратно”. Мы папрасілі юрыстаў пракамэнтаваць гэтыя лісты. Да нас змаглі прыйсьці тры адвакаты па прафэсіі: Алег Гулак – выканаўчы дырэктар Беларускага Хэльсынскага камітэту, Гары Паганяйла - намесьнік старшыні гэтага камітэту і Аляксандар Пыльчанка - адвакат. І па розных прычынах не змаглі работнікі суда й пракуратуры.

 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Беларускую нафтахімію таньней не прададуць
15:20, 26/05/2003

Беларускія нафтахімічныя прадпрыемствы “ня будуць прадавацца за бясцэнак”, заявіў журналістам віцэ-прэм’ер ураду, міністар эканомікі Беларусі Андрэй Кабякоў, камэнтуючы адсутнасьць заявак патэнцыйных інвэстараў на ўдзел у конкурсе па продажу пакетаў акцыяў прадпрыемстваў галіны.

На менінгіт хварэе ўсё болей жыхароў Горадні
12:51, 26/05/2003

На дадзены час ў інфэкцыйнай лякарні Горадні на лячэньні знаходзяцца 113 чалавек, хворых на менінгіт. Пра гэта “Интерфаксу” паведаміў у панядзелак галоўны доктар гарадзенскай інфэкцыйнай лякарні Станіслаў Ількевіч. Паводле яго, каля 40 чалавек з дыягназам сярозны менінгіт паступілі ў лякарню за апошнія двое сутак. У асноўным гэта дзеці ад 4 да 12 гадоў.

У рэспубліцы працягваецца «курыны мор»
11:27, 26/05/2003, ОНТ

Выбух курынай псэўдачумы – хвароба Ньюкасла - выяўленая ў Берасьцейскай вобласьці. Здарэньне адбылося ў Малярыцкім раёне. У вёсцы Макраны за некалькі дзён двары засталіся практычна без кур.

Ударым «Дажынкамі» па бездарожжы й разгільдзяйству!
11:26, 26/05/2003, Кірыл Пазьняк, «Белорусские новости»

У краіне ва ўсю рыхтуюцца да чарговых “Дажынак”. Сёлета яны пройдуць у мястэчку Пружаны, што на Берасьцейшчыне. Зараз раённы цэнтар, які ў час сьвята ўраджаю стане сапраўдным пупом Беларусі, прыбіраюць, фарбуюць, латаюць. Словам, добраўпарадкуюць. Навядзеньне марафету курыруюць з самага верху – з Адміністрацыі прэзыдэнта.

Выспа нешанцаваньня
11:25, 26/05/2003, Аляксандар Сіліч, «Народная воля»

Як паведамілі расейскія інфармацыйныя агенцтвы, прызначаныя на 4-5 чэрвеня таргі па продажу акцыяў найбуйнейшых прадпрыемстваў нафтахіміі Беларусі адмененыя. Адзіная прычына – адсутнасьць жадаючых плаціць вялізныя грошы за часта неэфэктыўна кіруемыя і забясьпечаныя састарэлым абсталяваньнем заводы, і пры гэтым не атрымаць права іх кантраляваць.

Тэстыраваньне дашкольнікаў незаконнае
11:23, 26/05/2003, ОНТ

Міністэрства адукацыі Беларусі заяўляе, што спробы правесьці ў шэрагу школаў рэспублікі тэстыраваньне дзяцей, якія паступаюць у “нулявую" клясу, незаконнае.

Спачуваньне
11:22, 26/05/2003

Аркамітэт і прэс-цэнтар Хартыі’97, сябры, блізкія выказваюць спачуваньні каардынатарў грамадзянскай ініцыятывы Хартыя’97 Зьмітру БАНДАРЭНКУ ў сувязі зь сьмерцю маці.

Хочаш у інтэрнэт – прад’яві пашпарт
11:11, 26/05/2003, ОНТ, фота IREX/Promedia

У правілах наведваньня кампутарных клюбаў беларускае сталіцы зьявіліся часовыя абмежаваньні. Зараз інтэрнэтам можна будзе карыстацца толькі пасьля прад’яўленьня пашпарту. Як паведамілі ОНТ у Міністэрстве ўнутраных справаў рэспублікі, новая мера «ўведзеная выключна для тых наведвальнікаў кампутарных клюбаў, якія пьюць, лаюцца і глядзяць порнасайты».

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Кайт - Ocean Rodeo One
Биотуалеты, кондиционер мобильный electrolux eacm-09e/r.