Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі – новыя амбасадары Вялікабрытаніі й Японіі 11:14, 26/05/2003
Амбасадары Вялікабрытаніі, Японіі й Казахстану ўручаць у бліжэйшы час даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку. Пра гэта паведаміў журналістам начальнік упраўленьня інфармацыі, прэс-сакратар беларускага замежнапалітычнага ведамства Андрэй Савіных.
Паводле інфармацыі МЗС, пасьля ўручэньня вярыцельных грамат Надзвычайным і Паўнамоцным амбасадарам Злучанага Каралеўства Браянам Бэнэтам у час кароткай размовы бакі абмяркуюць стан і пэрспэктывы беларуска-брытанскіх зносінаў, пытаньні эканамічнага й гуманітарнага супрацоўніцтва.
Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Японіі Ісэй Намура будзе знаходзіцца ў Менску 26-27 траўня. У час знаходжаньня ў краіне, акрамя ўручэньня даверчых грамат, заплянаваныя перамовы з кіраўніцтвам Нацыянальнага сходу і МЗС, у рамках якіх плянуецца абмеркаваць пытаньні двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай, гуманітарнай і іншых абласьцях. Амбасадар Японіі таксама плянуе наведаць ВА “Менскі трактарны завод”.