Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
2627 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Ірацкіх вайскоўцаў падкупілі і забясьпечылі падзеньне рэжыму Хусэйна
12:51, 26/05/2003, www.NEWsru.com

Арабская электронная газэта “Алефія” ў панядзелак назвала трох высокапастаўленых ірацкіх вайскоўцаў, якія, на яе думку, былі падкупленыя ЗША і забясьпечылі падзеньне Багдаду і крах рэжыму Садама Хусэйна.

Аналізуючы зьвесткі, атрыманыя з замежных і ірацкіх крыніцаў, газэта сьцьвярджае, што адзін з сваякоў Садама Хусэйна Абдурахман Ат-Цікрыці яшчэ да вайны пачаў інфармаваць амэрыканцаў аб перасоўваньні кіраўнікоў багдадзкага рэжыму, уключаючы прэзыдэнта і яго старэйшага сына Удэя Хусэйна, які камандаваў “фідаінамі Садама”, паведамляе РІА “Новости”.

Афіцэр асабістай аховы Хусэйна, імя якога не паведамляецца, адзначае газэта, перадаў ЗША зьвесткі аб нарадзе кіраўніцтва ў прэзыдэнцкім комплексе ў ноч з 19 на 20 сакавіка, а таксама ў доме ў раёне Аль-Мансур у ноч на 7 красавіка. Амэрыканцы нанесьлі масіраваныя ўдары па абодвух аб’ектах, але Хусэйн уратаваўся. Газэта сьцьвярджае, што інфарматара вылічылі і пакаралі 7 красавіка.

Трэцім здраднікам “Алефія” лічыць пляменьніка экс-прэзыдэнта, генэрал-лейтынанта Махера Суфьяна Ат-Цікрыці. У якасьці памочніка Кусая Хусэйна ён фактычна камандаваў 100-тысячнай рэспубліканскай гвардыяй, якая абараняла Багдад.

Паводле некаторых зьвестак, ЗША яшчэ год таму заключылі зь ім зьдзелку аб тым, што рэспубліканская гвардыя ня будзе ўдзельнічаць у баёх, адзначае газэта. Як заяўляў Махдзі Ад-Дулеймі, яшчэ 4 краасвіка Ат-Цікрыці аддаў загад не прымаць бой за аэрапорт і адыйсьці, а 7 красавіка загадаў ірацкім вайскоўцам пакінуць пазыцыі.

Паводле амэрыканскай вэрсіі, генэрал Махер Суфьян Ат-Цікрыці загінуў, аднак, паводле некаторых зьвестак, піша гаэта, 8 красавіка раніцай яго зь сям’ёй вывезьлі на самалёце С-130 на адну з амэрыканскіх базаў за мяжой.

"Алефія" нагадвае, што міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэлд некалькі разоў заяўляў, што іракцы ня будуць змагацца ў Багдадзе і рэжым Хусэйна падзе, а камандуючы СЕНКОМ Томі Франкс прызнаў, што падзеньне Багдаду "было куплена".

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: